Падведзены вынікі раённага этапа рэспубліканскага агляду-конкурсу дзіцячай творчасці «Ратавальнікі вачыма дзяцей».
На суд журы былі прадстаўлены работы школьнікаў у розных намінацыях.
У намінацыі «Малюнак» ва ўзроставай катэгорыі 7-10 гадоў: 1 месца прысуджана Рыжанковай Аніце (СШ № 1, работа «Супрацьстаянне»), 2 месца – Скорай Марыі (СШ № 1), 3 месца – Чарных Паўлу (Амбросавіцкая БШ);
ва ўзроставай катэгорыі 11-14 гадоў:1 месца – Сукіясян Эме (СШ № 1, работа «Ратавальнік – не работа, а прызванне»), 2 месца – Шарэнка Ульяне (СШ № 1), 3 месца – Шалапахінай Паліне (Амбросавіцкая БШ).
У намінацыі «Скульптура малых формаў» 1 месца журы прысудзіла Фурман Цярэнцію (Обальская СШ, работа «Брандмаёр»), 2 месца – Бічан Дзіяне (Башнёўская БШ), 3 месца – Вясна Дар’і (Башнёўская БШ).
У намінацыі «Мадэль пажарнай аварыйна-ратавальнай тэхнікі» лепшай прызнана работа Несцярэнкі Мікіты (Амбросавіцкая БШ).
У намінацыі «Выраб» 1 месца ў Кучко Альбіны (СШ № 1, работа «Я б у ратавальнікі пайшоў…»), 2 месца – Радыёненкі Канстанціна (Шумілінскі РЦКРНіР), 3 месца – Селіханавай Алесі (Кардонская СШ).
У намінацыі «Плакат» 1 месца прысуджана Сухаравай Аляксандры (СШ № 1, работа «Ад вады да бяды адзін крок»), 2 месца – Церахавай Дар’і (СШ № 1).
У намінацыі «Верш» 1 месца – у Чарных Паўла (Амбросавіцкая БШ, «Вось бы ратавальнікам стаць!»).
У намінацыі «Апавяданне» 1 месца прысуджана Контаравай Ганне (СШ № 2, «Як Жэўжык Сёму ратаваў»), 2 месца – Несцеравай Дар’і (Мішневіцкая БШ).
У намінацыі «Казка» пераможцай стала Красоціна Багдана (Кардонская СШ, «Як кацяняты на рыбалку хадзілі»).
Усе работы, якія прызнаны прызёрамі, прымуць удзел у абласным туры.
Паважаныя бацькі! Навучыце сваіх дзяцей правілам бяспекі і ўменню дзейнічаць у выпадку пажару і іншых надзвычайных сітуацыях.
Памятайце: зрабіць іх дзяцінства бяспечным – ваш клопат!
Вадзім ПІВАВАРАЎ, інспектар РАНС