22 лютага ў Лескавічах пройдзе «Шумілінская лыжня-2025».
Рэгістрацыя ўдзельнікаў – у Лескавіцкім сельскім клубе з 9.30 да 10.30. Урачыстае адкрыццё свята ў 10.45.
Да ўдзелу запрашаюцца работнікі арганізацый і прадпрыемстваў, а таксама ўсе жадаючыя. Спаборніцтвы пройдуць ва ўзроставых групах: 18-29 год, 30-39 год, 40-49 год, 50-59 год, 60 год і старэй (мужчыны і жанчыны).
Таксама адбудуцца сямейная, мужчынская і жаночая эстафеты.
Вас чакаюць лыжныя забегі, работа гандлёвых радоў, узнагароджанне пераможцаў медалямі і каштоўнымі прызамі, сюрпрызы для ўсіх удзельнікаў.
Падвоз аўтобусам з цэнтральнай плошчы Шуміліна ў 9.30 і 10.00.