Будни депутата

Актуалии Общество

Чалавек задае пытанне
Старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў А. Я. Ацясаў правёў 3 кастрычніка ў нашым раёне прыём грамадзян па асабістых пытаннях і “прамую лінію”.
Пытанняў у шумілінцаў набралася няшмат. Пераважна яны тычыліся жыллёва-камунальнай сферы.
Жыхару райцэнтра У. А. Шыёнку не пашанцавала ў тым сэнсе, што ягоны дом знаходзіцца ў нізінцы за райпо па  вуліцы Валадарскага і церпіць ад залішняй вільгаці. З праблемай падтаплення дома мужчына і прыйшоў да старшыні абласнога Савета дэпутатаў.
Як высветлілася, у раёне добра ведаюць праблему. Дырэктар УП ЖКГ І. К. Штуро і намеснік старшыні райвыканкама А. П. Быкаў патлумачылі старшыні абласнога Савета дэпутатаў, што пытанне дасканала вывучалася на месцы, што ніякага парыву водаправоду ў тым месцы няма. Віною ўсяму – нізкае месца размяшчэння дома. Як выхад з сітуацыі трэба пракладваць трубу для адводу лішняй вады.
Г. І. Шчарбакова з дома № 27, што па вуліцы Юбілейнай, паскар-дзілася, што ў іх пад’ездзе два тыдні няма гарачай вады, непакоіць жанчыну і тое, што канава, якая ідзе ўздоўж трасы, забалочваецца і мае непрыдатны выгляд.
Па першай частцы пытання І. К. Штуро адказаў, што ў доме ўжо ідзе рамонт бойлернай і ў хуткім часе жыхары атрымаюць гарачую ваду.
Што датычыць сцёкавай канавы ўздоўж трасы, то, як зазначыла падчас абмеркавання пытання старшыня раённага Савета дэпутатаў І. М. Новікава, не патрэбна вялікіх матэрыяльных і фізічных сродкаў, каб у час прачысціць канаву і зняць усе пытанні.
А вось жыхарку Обалі А. А. Шаракову хвалюе, што да некаторых вясковых могілкаў няма пад’езду. У прыватнасці, яна расказала, што такая праблема існуе па Вербілянскіх могілках ля вёскі Сахоненкі.
Сапраўды, падчас работы на палях некаторыя пад’езды да вясковых могілак пераворваюцца, а дзе трактары і аб’язджаюць іх, усё адно, бывае, не праедзеш, таму трэба гэтыя пад’езды перыядычна грэй-дзіраваць.
Праблема не аднойчы абмяркоўвалася на ўзроўні райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў. Было прынята адпаведнае рашэнне па перадачы ДРБУ-204 часткі пад’ездаў да могілак.
А пакуль гэтае і іншыя пытанні, з якімі людзі звярталіся да А. Я. Ацясава, узяты на кантроль, па кожнаму звароту будуць дадзены пісьмовыя адказы.
Аліна ПЯТРОВА.
Надрукавана ў №79 ад 05.10.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *