Малый бизнес. В Шумилино открылась швейная мастерская

Экономика

Год пачынаецца са здзяйснення жаданняў

Зусім нядаўна ў райцэнтры пачала працаваць швейная майстэрня, гаспадыня у якой Анастасія ФАДЗЕЕВА.

Нездарма людзі кажуць, што таленавіты чалавек таленавіты ва ўсім! Маладая жанчына сумяшчае адразу некалькі прафесій-пасад. Па-першае, яна мадэльер-канструктар (закончыла Віцебскі дзяржаўны тэхнічны каледж), па-другое, любімая жонка, маці дваіх цудоўных дзяцей і дачка, якой бацькі могуць ганарыцца па праву.

Анастасія паспрабавала сябе ў шлюбным салоне горада Брэста, дзе на працягу некалькіх гадоў стварала прыгажосць для мясцовых нявест. Каханне, як і заўсёды, усё зрабіла па-свойму. Дзяўчына выйшла замуж за шумілінскага хлопца – і наш раён пабагацеў на яшчэ аднаго добрага майстра. Насця доўга марыла пра швейную майстэрню, а жаданні, як кажуць, павінны здзяйсняцца. Дзякуючы падтрымцы сям’і, у яе ўсё атрымалася!

Калі вам, паважаныя жыхары раёна, трэба адрамантаваць або надаць новае жыццё любімай вопратцы або рэчам, прыходзьце па адрасе: вул. Луначарскага, д. 5 (будынак «Белпошты», уваход са двара). Кантактны тэлефон +375292468817 (Viber, WhatsApp).



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *