Магазін «Б/Ушка» адкрыўся ў Шуміліне
У цэнтры Шуміліна на вуліцы Вакзальнай, 12 (другі паверх будынка), насупраць КУП БАНа адкрыўся новы магазін «Б/Ушка»
Індывідуальны прадпрымальнік з райцэнтра Вадзім Сільчанка ўжо некалькі гадоў займаецца сэрвіснымі паслугамі, у якія ўваходзяць бытавыя і будаўнічыя работы, усталяванне электраацяплення, нядаўна прыняў рашэнне адкрыць новы від дзейнасці – гандаль таварамі, якія былі ва ўжыванні.
«Па рабоце меў зносіны з многімі шумілінцамі, і яны часта пыталіся, дзе можна купіць танныя халадзільнік ці мэблю, – кажа гаспадар магазіна. – Падумаў: а чаму б не адкрыць такі магазін у райцэнтры? Канкурэнтаў жа няма. Зарэгістраваў дзейнасць, даў аб’явы на “куфары”, у сацыяльных сетках пра скупку тавараў. Прыкладна праз месяц адкрыў магазін. Перад новым годам за чатыры дні ў магазіне раскупілі практычна ўсё, што было завезена. Першы пакупнік прыйшоў за мульціваркай за 70 руб., купілі ўсе чатыры халадзільнікі па 150-200 руб. (у нас ёсць паслугі па дастаўцы тавару). “На ўлёт” пайшлі танныя дзіцячыя цацкі і прасы, крэслы, пральныя машыны».
Вадзіма Сільчанку ў яго справе падтрымлівае жонка Алена, у вольны час яна дапамагае ў магазіне.
У магазіне выпрацаваны алгарытм скупкі тавараў па танных цэнах, іх прыёмкі на рэалізацыю. З чалавекам заключаецца дагавор, у якім агаворваюцца ўмовы і цана. Прымаюцца тавары, якія былі ва ўжыванні, так і новыя.
Можна выставіць на рэалізацыю ўсё, што “ўваходзіць у дзверы” (акрамя адзення і буйнагабарытнай мэблі).
Зараз у магазіне ёсць у продажы халадзільнікі і маразільнікі (іх абслугоўваннем займаюцца спецыялісты сэрвіснага цэнтра “Атлант”), электрабрытвы, прасы, пыласосы, люстры, фены, тэлефоны, хле-бапечкі, абагравальнікі, лыжы, аэрагрылі, посуд, дзіцячыя каляскі і веласіпеды, мыйкі і многае іншае.
Магазін «Б/Ушка» працуе з 9.00 да 18.00 у рабочыя дні, з 9.00 да 15.00 у суботу і нядзелю. Кантактны тэлефон +375 (33) 385-52-52.
Ларыса ЗАЙЦАВА.