«ЭКА-ёлка», «Самая натуральная ёлка»
Ва УП ЖКГ Шумілінскага раёна правялі конкурс «Лепшая навагодняя ёлка‑20025».
Работнікі здзівілі журы крэатыўным падыходам Згадзіцеся: ніводны Новы год не абыходзіцца без гірляндаў, мішуры, навагодніх цацак. Усе ўпрыгожваюць свае дамы, ствараюць святочную атмасферу і навагодні настрой сабе, блізкім і прахожым на вуліцы. Многія стараюцца ўпрыгожыць не толькі дамы, але і працоўныя месцы. Вось, напрыклад, напярэдадні зімовых святаў ва УП ЖКГ прайшоў конкурс «Лепшая навагодняя ёлка2025», які дабавіў святочнай атмасферы ўсім работнікам і наведвальнікам.
– Такі конкурс праводзіцца ўпершыню, – адзначыў дырэктар УП ЖКГ Аляксей Шпакаў. – Нашы работнікі прынялі актыўны ўдзел у конкурсе, а вынік перасягнуў усе чаканні.
Члены журы (кіраўніцтва прадпрыемства і намеснік старшыні прафсаюзнага камітэта) ацэньвалі ступень складанасці выкананых работ, якасць вырабу, разнастайнасць і незвычайнасць выкарыстаных матэрыялаў, арыгінальнасць назвы і абарону сваіх работ.
Усе работнікі праявілі фантазію, прадэманстравалі сувязь з напрамкамі сваёй дзейнасці, веданне тэхнічных магчымасцей і эстэтычны густ. Навагоднія прыгажуні былі створаны з падручных матэрыялаў: сталі, дрэва, шышак, старых шын, непатрэбных гаек, поліэтылену, дроту, пацерак, згорнутых кніжных старонак, вязальных клубкоў, макаронаўпёраў. Пераважная большасць ёлак мела канкрэтнага аўтара, але былі і конкурсныя работы, якія сталі плёнам калектыўнай працы.
Судзейская калегія прыняла рашэнне не выбіраць пераможцу з 17 удзельнікаў – будзе несправядліва вылучыць аднаго, калі лепшыя ўсе! Кожны ўдзельнік атрымаў дыплом у той ці іншай намінацыі. Былі тут і «ЭКАёлка», «Самая бяспечная ёлка», «Ёлка пафлоцку», «Ёлка ў законе», «Адыходам – не, дызайну – так!», «Самая ўтульная ёлка», «Самая натуральная ёлка» і іншыя. Сумесная творчая дзейнасць яшчэ больш з’яднала калектыў. Усе ўдзельнікі былі ўзнагароджаны памятнымі дыпломамі і салодкімі падарункамі.
Вольга КОЦІКАВА, няштатны карэспандэнт.