Старасць трэба паважаць і шанаваць
Напярэдадні Новага года член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Глеб Лапіцкі і намеснік старшыні райвыканкама Ірына Шалахава сталі гасцямі аддзялення сястрынскага догляду Шумілінскай цэнтральнай раённай бальніцы.
Экскурсію па аддзяленні, якое ўрачыста адчыніла дзверы ў лістападзе, правяла галоўны ўрач ЦРБ Святлана Лінкевіч. Глеб Аляксандравіч пасля наведвання палат ад-значыў, што менавіта ў такіх камфортных умовах людзі сталага ўзросту і павінны жыць, і як добра, што дзяржава і мясцовыя ўлады клапоцяцца пра гэта.
Пасля за кубкам чаю Глеб Лапіцкі паразмаўляў з пацыентамі аддзялення, выслухаў іх жыццёвыя гісторыі, кожнаму пажадаў моцнага здароўя і падарыў на памяць аб сустрэчы сувенір.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.