Дораць душэўнае цяпло
У рамках акцыі «Ад усёй душы» ў раёне праводзіцца мерапрыемства «Дары душэўнае цяпло» – віншуюць доўгажыхароў, у якіх дзень нараджэння прыходзіцца на навагоднія святы.
Так, старшыня райвыканкама Сяргей Галынчык і дырэктар ТЦСАН Таццяна Донюш напярэдадні Новага года адправіліся ў г. п. Обаль павіншаваць са святамі і днём нараджэння ветэрана працы Зінаіду Лук’янаўну Якаўлеву.
«Вялікі дзякуй за візіт і віншаванні, – расчулілася Зінаіда Лук’янаўна, якой 4 студзеня споўніцца 91 год. – Я родам з вёскі Чарнецкае. У 14 гадоў пайшла працаваць у калгас «Праўда» паляводам. Была ў маладосці актывісткай – і мясцовым дэпутатам, і звеннявой па вырошчванні лёну. Некаторы час працавала цялятніцай. Жыццё прайшло ў рабоце, маю больш за сорак гадоў працоўнага стажу».
Прадстаўнікі многіх прадпрыемстваў і арганізацый раёна далучаюцца да акцыі “Ад усёй душы” – наведваюць сваіх ветэранаў працы, віншуюць са святамі, дораць цяпло душы.
Ларыса ЗАЙЦАВА.