Перадвыбарная агітацыя пройдзе з 1 па 25 студзеня 2025 года. Кандыдаты ў Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь прадставяць выбаршчыкам свае перадвыбарныя праграмы.
Кандыдаты ў Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь могуць ажыццяўляць перадвыбарчую агітацыю ў вызначаных выбарчым заканадаўствам формах: выраб і распаўсюджванне агітацыйных матэрыялаў, правядзенне масавых мерапрыемстваў (сходаў па-за памяшканнямі, мітынгаў і пікетавання), правядзенне сустрэч з выбаршчыкамі, выступленні ў СМІ, іншыя не забароненыя законам формы.
Цэнтрвыбаркамам зарэгістраваны пяць кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь: дзеючы Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка, старшыня Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці Аляксандр Хіжняк, старшыня Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі Алег Гайдукевіч, індывідуальны прадпрымальнік Ганна Канапацкая, першы сакратар Цэнтральнага Камітэта Камуністычнай партыі Бела-русі Сяргей Сыранкоў.
Графік перадвыбарных выступленняў кандыдатаў у прэзідэнты
Выступленні пройдуць у эфіры тэлепраграмы «Беларусь 1», час выхаду ў эфір – з 18.00 да 20.00, працягласць выступлення – не больш за 30 хвілін.
9 студзеня па тэлебачанні выступленні будуць транслявацца ў наступным парадку: Канапацкая Ганна Анатольеўна, Сыранкоў Сяргей Аляксандравіч, Хіжняк Аляксандр Мікалаевіч, Гайдукевіч Алег Сяргеевіч.
16 студзеня Хіжняк Аляксандр Мікалаевіч, Канапацкая Ганна Анатольеўна, Сыранкоў Сяргей Аляксандравіч, Гайдукевіч Алег Сяргеевіч.