Шумилинский музей пригласил ветеранов труда на праздничное мероприятие в рамках акций «От всей души» и «Наши дети»

Общество

Самы час дзяліцца душэўнай цеплынёй

У гэтыя святочныя дні пачуццё клопату і жаданне падзяліцца часцінкай душэўнай цеплыні аб’ядноўвае нас не толькі ў адносінах да дзяцей, якія з нецярпеннем чакаюць цудаў і падарункаў, але і людзей сталага ўзросту, дзякуючы мудрасці і жыццёваму вопыту якіх мы жывём у незалежнай і мірнай краіне. Такім быў лейтматыў святочнага мерапрыемства, якое прайшло ў Шумілінскім гісторыка-краязнаўчым музеі ў рамках рэспубліканскіх дабрычынных акцый «Нашы дзеці» і «Ад усёй душы».

Своеасаблівым падарункам для ветэранаў-актывістаў райцэнтра, запрошаных на свята, стала адкрыццё персанальнай выставы «Каралеўства гномаў» Марыі Бараноўскай, вучаніцы СШ № 1 у рамках музейнага праекта «Я калекцыянер». Выстава дала магчымасць акунуцца ў атмасферу навагодніх цудаў і вярнуцца ў дзяцінства прадстаўнікам «залатога» ўзросту.

Зрабіць музычны падарунак прыйшлі і вучні Шумілінскай ДШМ Вікторыя Лейчанка, Карына Юхнавец, Маргарыта Сысоева разам са стыпендыятам спецыяльнага фонду Прэзідэнта па падтрымцы таленавітай моладзі, пераможцай многіх міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў, удзельніцай музычнай студыі «Музыкі святло» СШ № 1 Марыяй Скорынавай (кіраўнік Алена Скорынава, канцэртмайстар Таццяна Гутарава).

Творчыя падарункі ад юных удзельнікаў нікога не пакінулі раўнадушнымі. У сваю чаргу Таццяна Цэрах, кіраўнік раённай ветэранскай арганізацыі, і Людміла Шаўцова, старшыня раённай арганізацыі «Беларускага фонду міру» заахвоцілі салодкімі падарункамі юных таленавітых жыхароў горада і падзякавалі за падораныя імі цудоўныя эмоцыі і адчуванне свята.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *