Депутат Палаты представителей работал в Шумилинском районе

Власть Общество

Сустрэча з працоўным калектывам, маніторынг цэн

24 снежня дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Аляксандр Стома працаваў у Шумілінскім раёне.

Спачатку Аляксандр Мікалаевіч правёў сустрэчу з працоўным калектывам ТАА «Альянспластрэсурс», на якой расказаў пра работу ў Парламенце, больш падрабязна спыніўся на рабоце над законапраектам аб змяненнях у законы па пытаннях ветэранаў.

Закрануў і актуальную тэму электаральнай кампаніі, падкрэсліўшы, што ад свядомага выбару кожнага беларуса залежыць далейшае развіццё краіны.

Пасля Аляксандр Стома разам з начальнікам аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Русланам Матвейчуком накіраваўся ў гандлёвыя аб’екты райцэнтра, каб правесці маніторынг цэн і асартыменту ў гэтыя навагоднія дні.

«Выбар тавараў добры, пратэрмінаваных тавараў не выяўлена, — адзначыў Аляксандр Мікалаевіч. — Завышаных цэн не зафіксавана».

Аляксандр ШЭДЗЬКО.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *