Традиционное шествие Дедов Морозов дало старт праздничным мероприятиям в Шумилинском районе

Культура Общество

Дзедаў Марозаў карагод набліжае Новы год

Яркі навагодні карнавал запоўніў 24 снежня галоўную вуліцу Шуміліна – Кароткіна. Традыцыйнае шэсце аб’яднала ў калоне Дзядоў Марозаў, Снягурак, снегавікоў і іншых казачных персанажаў.

Дружная і вясёлая кампанія, узначальваў якую велічны МТЗ, аформлены Дзедам Марозам, ішла па вядомым маршруце: ад раённага цэнтра культуры да эпіцэнтра свята, гарадскога парка. Казачныя героі віталі шумілінцаў, віншавалі з надыходзячым Новым годам, дарылі ўсмешкі і добры настрой.

У гарадскім парку ўсіх чакала шоу на свежым паветры з танцамі і карагодамі. Галоўныя Дзед Мароз і Снягурка жартавалі, віншавалі ўсіх са святам, запрашалі ў карагод. Усе жадаючыя змаглі набыць сабе навагоднія сувеніры, гандаль якіх у гэты дзень ішоў бойка.

Па традыцыі адбылося і запальванне галоўнай ёлкі. На гучныя “раз, два, тры, елачка, гары!” яна засвяцілася розна-каляровымі агеньчыкамі…

Пераднавагодняе казачнае шэсце, якому сёлета споўнілася ўжо 12 год, – адно з самых яркіх і любімых жыхарамі нашага раёна мерапрыемстваў. Напярэдадні Ражаства і Новага года яно зараджае добрым настроем і задае тон усім далейшым святочным дзеям.

Шэсце ў лічбах

Дзесьці 50 пар Дзедаў Марозаў і Снягурак было заўважана ў гэты дзень на свяце.
Па падліках арганізатараў, усяго ў святочным шэсці прыняло ўдзел больш за 270 казачных герояў, пералічыць якіх вельмі цяжка.

Ларыса КІСЯЛЁВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *