АДКАЗВАЕ ЎЧАСТКОВЫ. Калі шумяць суседзі
Некаторым грамадзянам, якія пражываюць у шматпавярховых дамах, часам прыходзіцца сутыкацца з не зусім дружалюбнымі паводзінамі суседзяў. Гучна грае музыка, ладзяцца познія застоллі з песнямі і танцамі, вядуцца рамонтныя работы. Пра тое, якая адказнасць прадугледжана за парушэнне правілаў карыстання жылымі памяшканнямі, расказвае ўчастковы інспектар РАУС Аляксандр ЖУРАЎ:
– За дзеянні, якія парушаюць спакой грамадзян у жылым шматпавярховым доме або стварэнне вібрацыі і шумоў з 23.00 да 7.00, прадугледжаны штраф у памеры ад 2 да 10 БВ. Сёлета ў раёне зарэгістравана 7 такіх выпадкаў. За такія ж дзеянні, здзейсненыя паўторна на працягу года пасля накладання адміністрацыйнага спагнання, прадугледжаны штраф у памеры ад 10 да 30 БВ.
Некаторыя цікавяцца: ці можна “пашумець” пасля апоўначы ў навагоднюю ноч. Адказ адназначны: нельга. У адных свята, другія працуюць па графіку ці ўвогуле маюць маленькіх дзяцей. Парада для ўсіх: прытрымлівайцеся ўстаноўленых правілаў і паважайце адзін аднаго.
Людміла ЗУЙКОВА.