На адпачынак – у лагер
З 25 снежня ва ўсіх школах пачнуцца зімовыя канікулы, вучні будуць адпачываць з каталіцкага Ражаства і да праваслаўнага.
Як расказала метадыст раённага вучэбна-метадычнага кабінета Таццяна Кірпічэнка, падчас канікулаў у школьных лагерах на базе ўсіх 9 школ Шуміліншчыны адпачнуць 305 дзяцей. Кошт пуцёўкі для бацькоў складзе 5 рублёў.
Дзяцей чакаюць насычаныя праграмы з экскурсіямі і падарожжамі, гульнямі і сустрэчамі, навагоднімі мерапрыемствамі.
У Шумілінскай СДЮШАР на зімовых канікулах будзе працаваць спартыўны лагер «Старт» для 55 навучэнцаў спартыўнай школы.
16 юных шумілінскіх біятланістаў будуць адпачываць і аздараўляцца ў спартыўным лагеры віцебскай СДЮШАР прафсаюзаў па зімніх відах спорту «Алімпіец».
Аляксандр ШЭДЗЬКО.