Как в костёле Матери Божьей Фатимской в аг. Светлосельский Шумилинского района подготовились к Рождеству

Духоўнае Общество

Галоўныя божыя запаветы – дабро і любоў

У касцёле Маці Божай Фацімскай рыхтуюцца да Свята Божага Нараджэння.

21 снежня сюды быў дастаўлены Віфлеемскі агонь – адзін з галоўных святынь Нараджэння Хрыстова. Агонь, які быў запалены ў Віфлеемскай пячоры, – сімвалізуе нараджэнне Збавіцеля, спакой, надзею і адзінства, любоў і радасць.

У храме ўпрыгожаны ёлкі, гараць свечкі, зроблены яслі Хрыстовы, у якія Багародзіца, як у калыску, паклала нованароджанага Ісуса. Галоўная літургія ў касцёле пройдзе ў ноч з 24 на 25 снежня.

«Сёння ў 23.30 мы запрашаем прыхаджан на святочнае тэатральнае выступленне ў гонар Нараджэння Хрыстова, на так званы тэатр “Батлейка”, – звярнуўся да жыхароў раёна настаяцель касцёла Маці Божай Фацімскай Яўген Шымановіч. – Затым адбудзецца служба (пастэрка). Парафіяне прыйдуць, каб сустрэць жывога нованароджанага Хрыста і прасіць у яго міласці. Галоўнае ў нашых малітвах – гэта дабро да ўсіх людзей. Дабро непадзельнае з любоўю, бо любіць – гэта значыць жадаць, рабіць і дарыць дабро іншым. Гэта галоўныя нашы запаветы».



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *