Молодая медсестра рада вернуться работать на родину

Здоровье Молодёжь

Медыцынскі чамадан напагатове!

Медсястра агульнай практыкі Мішневіцкай амбулаторыі ўрача агульнай практыкі Алена Конышава ў прафесію прыйшла невыпадкова. Перспектыва насіць белы халат вабіла з дзяцінства, мабыць, таму, што дзядуля працаваў вясковым фельчарам.

Алена вучылася ў Віцебскім медыцынскім каледжы па мэтавым накіраванні. «Была вельмі рада, што мелася вакансія ў Мішневіцкай амбулаторыі ўрача агульнай практыкі, – кажа Алена. – Сама ж я мішневіцкая, сюды прыехала на адпрацоўку і засталася. Працаваць на сваёй маленькай радзіме добра, бо тут ты ўсіх ведаеш, і цябе ведаюць. Людзі тут удзячныя, адносяцца да цябе з павагай».

У Мішневіцкай амбулаторыі Алена Конышава працуе пяты год. У першай палове дня спраўляецца ў амбулаторыі – бярэ ў вяскоўцаў аналізы, робіць ЭКГ, вымярае ціск. Людзі прыходзяць на кропельніцы і ўколы. Затым медсястра адпраўляецца працаваць на ўчастак: наведвае адзінока пражываючых грамадзян, інвалідаў, сем’і з немаўлятамі. «Разам з Аленай Конышавай мы наведваем па выкліках хворых на даму, – кажа загадчыца амбулаторыі Таццяна Антонава. – Алена – мой добры памочнік, кампетэнтны і ўважлівы».

Маладая медсястра расказала, што ў амбулаторыі маецца ўсё неабходнае для аказання людзям першай дапамогі. Яе медыцынскі чамадан заўсёды напагатове.
Ларыса ЗАЙЦАВА.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *