Пра здарэнні ў раёне расказаў намеснік начальніка РАУС Аляксандр Шумінскі.
За мінулы тыдзень у аператыўнадзяжурную службу РАУС паступіла 80 заяў і паведамленняў грамадзян. Былі ўзбуджаны тры крымінальныя справы.
У лячэбнапрацоўны прафілакторый адпраўлены адзін жыхар раёна.
Праведзена прафілактычная адпрацоўка 13 асоб, якія стаяць на ўліках у РАУС за правапарушэнні ў быце і злоўжыванні спіртнымі напіткамі.
Выяўлена 29 адміністрацыйных правапарушэнняў, у тым ліку 9 з іх – за знаходжанне ў грамадскім месцы ў стане алкагольнага ап’яненя, 4 – за дамашняе насілле.
Супрацоўнікамі ДАІ выяўлена 70 парушэнняў дарожнага руху, у тым ліку 4 – за праезд на забараняючае святло святлафора, па 2 – за кіраванне аўтамабілем без правоў і перавозку дзяцей без спецыяльнага ўтрымліваючага сядзення.
Правілы дарожнага руху парушылі 6 веласіпедыстаў і 11 пешаходаў.
Зарэгістраваны 4 ДТЗ без пацярпелых (два аўтамабілі з’ехалі ў кювет, адзін – наехаў на казулю, трактар не размінуўся з гаспадарчай пабудовай).
Прызнанне
Двое жыхароў в. Вялікія Ляжні добраахвотна прызналіся супрацоўнікам РАУС у крадзяжы. Расказалі, што яны выставілі аконныя рамы ў дачным доме, які знаходзіцца ў вёсцы Любічы, праніклі ў памяшканне і ўкралі адтуль спіртное і гаспадарчыя рэчы з металу. Вяскоўцы расказалі і яшчэ пра адзін крадзеж: яны вырвалі дзвярны прабой на ўваходных дзвярах дачнага дома ў в. Бараноўскія, пагаспадарылі ў пакоях і гаспадарчай пабудове. Укралі металічныя бочкі, тазікі, кухонныя рэчы. Па абодвух фактах узбуджаны крымінальныя справы. Максімальнае пакаранне, што пагражае махлярам, – пазбаўленне волі да чатырох гадоў.
Людміла ЗУЙКОВА.