З днём нараджэння, дзіцячы сад №1!
80 год з дня заснавання адзначае ў лістападзе адна са старэйшых і буйнейшых дашкольных устаноў раёна – Шумілінскі дзіцячы сад №1.
У пятніцу, 29 лістапада, у дзіцячым садзе №1 прайшлі ўрачыстасці з нагоды юбілею. У госці завіталі намеснік старшыні райвыканкама Ірына Шалахава, начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама Аксана Талстая, старшыня раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Галіна Раманенка, загадчыкі шумілінскіх дзіцячых садоў, ветэраны педагагічнай працы.
З ГІСТОРЫІ
На жаль, гістарычных звестак пра дзіцячы сад № 1 не шмат. Дзіцячы сад у Шуміліне быў заснаваны ў 1935 годзе, але свой дзень нараджэння святкуе з 1944 года, калі сад аднавіў сваю работу пасля вызвалення Шуміліна ад нямецкафашысцкіх захопнікаў. За час свайго існавання дзіцячай установе давялося змяніць не адно месца прапіскі: месціўся яслісад і ў будынках былой школы мастацтваў, і былой статыстыкі на вуліцы Луначарскага, і каля чыгункі. У сакавіку 1969 года пераехаў у новы двухпавярховы тыповы на той час для дашкольных устаноў будынак па вуліцы Кароткіна, дзе знаходзіцца і зараз.
З мая 2023 года і да цяперашняга часу ўзначальвае калектыў дзіцячага сада Кацярына Яўгенаўна Рабушава.
РАБОТА НА ПЕРСПЕКТЫВУ
Сёння ў дзіцячым садзе выхоўваецца 78 дзяцей у 5 групах, тут працуе 30 работнікаў, з іх 12 педагогаў. У садзе ёсць неабходная тэхніка, у тым ліку камп’ютарная, новая мэбля, тэхналагічнае абсталяванне, добрая вучэбнаметадычная і спартыўная базы. Толькі за апошні год практычна поўнасцю абноўлены сантэхнічныя вузлы, зроблены рамонт памяшканняў, добраўпарадкавана тэрыторыя. Усяго з бюджэту за два апошнія гады было выдаткавана больш за 30 тысяч рублёў.

Сёння Шумілінскі дзіцячы сад № 1 – гэта сучасная дашкольная адукацыйная ўстанова, якая адпавядае ўсім патрабаванням часу. Пра калектыў дзіцячага сада № 1 расказвае загадчыца Кацярына Рабушава:
– Наш калектыў адзін з самых маладых сярод устаноў адукацыі, сярэдні ўзрост работнікаў – 36 год. У гэтым бачу вялікі плюс, бо дзеці заўсёды больш цягнуцца да маладых педагогаў. Найперш адзначу намесніка загадчыка па асноўнай дзейнасці Маргарыту Волкаву, якая за кароткі тэрмін на пасадзе ўжо валодае нюансамі дашкольнага выхавання і мае смелыя планы на перспектыву. Другі год у садзе працу юць ясельныя групы, якія вельмі запатрабаваныя ў бацькоў. Менавіта выхавальнікі Вольга Тоўкач і Марына Лапавухава закладваюць асновы навыкаў самаабслугоўвання, метадычна правільна развіваюць маўленне малых, Марына багата распрацоўвае дыдактычных інтэрактыўных гульняў. Таццяна Сідарава і Аксана Міснік цудоўна знаходзяць агульную мову з бацькамі, у выніку атрымліваюцца цікавыя сумесныя мерапрыемствы. ГаннаСафія Таліцкая – малады спецыяліст. А вось Надзея Ткачова працуе тут 11 год, яна пераканана, што адна з галоўных задач сада – падрыхтаваць дзяцей да школы, яна ведае, як гэта зрабіць і перадае свой вопыт калегам. Ухвальных слоў заслугоўваюць музычныя кіраўнікі Маргарыта Паўлава і Ірына Верам’ёва, кіраўнік фізічнага выхавання Ірына Шкулава. З 2023 года ў садзе з’явіўся педагогпсіхолаг –Кацярына Радкевіч. Ну і, вядома, сад цяжка ўявіць без памочнікаў выхавальнікаў, повараў, рабочых – усіх тых, хто стварае камфорныя ўмовы для дзяцей.
І яшчэ, асаблівыя словы падзякі хачу адрасаваць нашым партнёрамспонсарам – Шумілінскай ПМК70, Шумілінскаму лясгасу і УП ЖКГ: дзякуючы вам мы многае змаглі зрабіць.

З 2021 года Шумілінскі дзіцячы садок № 1 уключаны ў Дзяржпраграму «Сацыяльная абарона на 20212025 гады», у рамках якой у садзе створаны неабходныя ўмовы для забеспячэння даступнага асяроддзя для людзей з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі.

Слова – начальніку аддзела па адукацыі райвыканкама Аксане ТАЛСТОЙ:
– Віншую з юбілеем! Хочацца, каб сад заўсёды і ва ўсім быў першым. Сёння тут працуе малады, крэатыўны і, самае галоўнае, калектыў з амбіцыямі. Ведаючы вашы планы і жаданне працаваць, упэўнена магу сказаць, што ўсё ў вас атрымаецца як мае быць. Галоўнае – не спыняцца на абраным вамі шляху.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.