Рамантуюць трактары і прычэпы
У сельгасарганізацыях раёна ідзе падрыхтоўка тэхнікі да новага сезона. Ужо цяпер аграрыі думаюць пра будучы ўраджай.
Каб своечасова пасеяць, дагле дзець і ўбраць ураджай з палеткаў, трэба першнаперш давесці да ладу тэхніку і прычапныя ўстройствы, лі чаць у ААТ «АграБаравінка», на мехдвары якога мы пабывалі на днях. У арачніку сустрэлі галоўнага інжынера сельгаспрадпрыемства Віталя Галаўнёва – пад яго непасрэдным кіраўніцтвам ідзе рамонт трактароў. Працуюць зваршчыкі і механізатары. Даводзяць да ладу прычэп гноевыдалення, МТЗ. Падыходзім да маладога механізатара Сяргея Трошына, які «чаруе» над рухавіком.
– МТЗ-1523.Т, на якім працую чатыры гады, патрабуе нязначнага рамонту, з якім спраўлюся самастойна, – упэўнена кажа Сяргей. – У рухавіку трэба памяняць пракладкі, падчас планавага тэхнічнага абслугоўвання замяніць паліўныя і масляныя фільтры на новыя.
Як расказаў Віталь Галаўнёў, у сельгаспрадпрыем-стве многае ўжо зроблена па пастаноўцы тэхнікі на захоўванне. Напрыклад, падрыхтаваны зернеўборачныя і кормаўборачныя камбайны, пафарбаваны і змазаны сістэмы ў сеялках і апырсквальніках. На лінейцы гатоўнасці стаяць дыскатары і культыватары. Што тычыцца энерганасычаных трактароў (іх у гаспадарцы пяць), то для іх яшчэ ёсць работа на палетках – зябліва будуць уздымаць да вялікіх маразоў. Ну, а потым трэба рыхтаваць МТЗ да вясенняй пасяўной: праходзіць тэхнічнае абслугоўванне, змазваць сістэмы і агрэгаты, бяліць шыны, каб не псаваліся ад ультрафіялетавых прамянёў. Наперадзе таксама рамонт плугоў і каробкі перадач у “Кіраўца”. Усе гэтыя работы можна зрабіць сваімі сіламі, упэўнены мясцовыя механізатары.
Ларыса ЗАЙЦАВА.