Старейшина. С заботой про «свои» деревни

Общество

Адна на чатыры вёскі

Арганізаваць землякоў на добрыя справы, павесці за сабой, вырашыць праблемнае пытанне атрымліваецца старэйшыне вёсак Казьяны, Скаціца, Гульбішча, Красамай Мішневіцкага сельсавета Жанне Лузгіной, нашай даўняй падпісчыцы, сацыяльнаму работніку.

Дванаццаць гадоў таму Жанну Аляксандраўну ўпершыню абралі на грамадскую пасаду. Людзі ёй паверылі і даверылі. У рабоце дапамагае жыццёвы вопыт, уменне ладзіць з людзьмі, пакладзісты характар. Жанна Лузгіна працуе адразу на чатыры вёскі. Яны невялікія, размешчаны недалёка адна ад адной. Да таго ж, веласіпед і тэлефон – у дапамогу Жанне Аляксандраўне і як старэйшыне, і як сацыяльнаму работніку. Зручна, што абслугоўвае падапечных “у сваіх вёсках”. Бывае там калі не кожны дзень, то праз дзень абавязкова, таму па гарачых слядах дазнаецца пра ўсе жыццёвыя праблемы. Большасць з іх вырашаецца адразу.

«Пра сур’ёзныя праблемы паведамляю ў Мішневіцкі сельвыканкам, – кажа старэйшына. – Асноўныя пытанні зімой – расчыстка снегу і вулічнае асвятленне, вясной і летам – добраўпарадкаванне».

Вяскоўцы не толькі просяць дапамогі па праблемных пытаннях, але і самі па магчымасці іх вырашаюць. Так, талакой прыбралі могілкі ў Казьянах – з піламі і сякерамі выразаць кусты выйшлі Ігар Лузгін, Сяргей Паўлаў, Юрый Шэндзелеў. Звярнуліся ў мясцовае аддзяленне УП ЖКГ, каб дапамаглі вывезці вецце. Просьбу задаволілі.

Жанна Аляксандраўна кажа, што любіць свае вёскі. У Скаціцы, Казьянах і Красамаі многа дачнікаў, з якіх трэба браць прыклад, у Гульбішчы літаральна на кожным падворку кветкі – не дарэмна вёска на тэрыторыі сельсавета прызнана лепшай па добраўпарадкаванні. Усе населеныя пункты летам поўняцца дзіцячымі галасамі. І гэта здорава, што ўнукі не забываюць сваіх дзядуль і бабуль, дапамагаюць наводзіць парадак на падворку і ў агародзе. У такія хвіліны Жанна Лузгіна радуецца – вёска жыве!

Ларыса ЗАЙЦАВА.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *