«Шчаслівая сям’я – моцны рэгіён»
У мінулую суботу, 23 лістапада, у Віцебску прайшло мерапрыемства «Шчаслівая сям’я – моцны рэгіён», у якім прымала ўдзел і сям’я з Шуміліна – Святлана Усеваладава і Уладзімір Вырвіч.
Святлана працуе на ТАА «Вежа» галоўным бухгалтарам, а Уладзімір на гэтым жа прадпрыемстве інжынерам-механікам. На мерапрыемстве, якое было арганізавана Віцебскай абласной арганізацыяй ГА «Беларускі саюз жанчын» сумесна з Цэнтрам культуры «Віцебск», прысутнічалі сямейныя пары з усіх раёнаў вобласці. Абмяркоўвалі актуальныя пытанні сямейных каштоўнасцяў і ініцыятывы, накіраваныя на іх умацаванне. Сваімі ўражаннямі пасля паездкі падзялілася Святлана Усеваладава:
– Для нас была арганізавана цікавая праграма. Пасля экскурсіі ў выставачным цэнтры “Духаўскі Круглік” прайшла дыялогавая пляцоўка “Размова пра важнае: шчаслівая сям’я – моцная дзяржава”. Размова з членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь генеральным дырэктарам Цэнтра культуры «Віцебск» Глебам Лапіцкім, прадстаўнікамі ўлады, ГА “Беларускі саюз жанчын” прайшла ў форме гутаркі. Потым нас чакала культурная праграма.
Мы пабывалі на экскурсіі ў летнім амфітэатры, на выставах “Другая Цвятаева” і “Формы і колеры”, у канцэртнай зале “Віцебск”. Нас запрасілі на фінал Міжнароднага конкурсу сучаснай харэаграфіі. Уразіла харэаграфічная навела Дзяржаўна-га маладзёжнага ансамбля песні і танца “Алтай” з Барнаула.
Ларыса ЗАЙЦАВА