Завяршыўся другі этап алімпіяд
15-16 і 22-23 лістапада на базе СШ № 1 г. п. Шуміліна прайшоў другі (раённы) этап рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах, свае веды ў якім паказвалі 82 пераможцы першага (школьнага) этапа.
Як расказала метадыст вучэбна-метадычнага кабінета Надзея Каротчанка, па выніках этапа вучні атрымалі 26 дыпломаў І, ІІ і ІІІ ступеняў. Дыпломы заваявалі прадстаўнікі чатырох устаноў адукацыі. Найбольшая колькасць пераможцаў сярод вучняў СШ №1-19, з якіх трое атрымалі дыпломы І ступені, па восем – ІІ і ІІІ ступеняў. Чатыры дыпломы ў Обальскай СШ: адзін – І, два – ІІ і адзін – ІІІ. Два дыпломы ІІ ступені на рахунку вучняў СШ №2 г. п. Шуміліна, з дыпломам ІІІ ступені прадстаўнік Баш-нёўскай БШ.
За свае веды дыпломы І ступені атрымалі адзінаццацікласніца СШ №1 Кіра Гуйдо па рускай мове і літаратуры (настаўнік Н. С. Інц), дзевяцікласнік Яраслаў Лазоўскі па хіміі (В. А. Церашчук), адзінаццацікласніца Марыя Навіцкая па фізічнай культуры (Ю. М. Мясаедаў) і адзінаццацікласнік Обальскай СШ Ілья Канстанцінаў па фізічнай культуры (В. А. Гусакоў).
Дзве вучаніцы заваявалі дыпломы па двух вучэбных прадметах: адзінаццацікласніцы СШ № 1 Валерыя Багачова (дыпломы ІІ ступені па біялогіі і рускай мове і літаратуры) і Ганна Волкава (дыплом ІІ ступені па рускай мове і літаратуры, дыплом ІІІ ступені па біялогіі).
Трэці (абласны) этап рэспубліканскай алімпіяды на вучэбных прадметах пройдзе ў студзені.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.