Эффективность работы субъектов профилактики по созданию безопасных условий жизни детей рассмотрена на заседании районного исполнительного комитета

Власть

Хто клапоціцца пра бяспеку дзяцей?

Наколькі эфектыўна працуюць ў раёне суб’екты прафілактыкі па стварэнні бяспечных умоў жыцця дзяцей, аказанні своечасовай дапамогі непаўналетнім, якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, прааналізавалі ўдзельнікі адкрытага пасяджэння райвыканкама.

Галоўныя лічбы, якія агучыла дакладчык – намеснік старшыні райвыканкама Ірына Шалахава, сведчаць аб тым, што меры, якія прымаюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі раёна, дазволілі ў цэлым забяспечыць неабходны ўзровень узгодненых дзеянняў па пытаннях арганізацыі работы па абароне правоў і законных інтарэсаў дзяцей, захаванні іх жыцця і здароўя. Праблемныя пытанні абароны правоў і законных інтарэсаў непаўналетніх рэалізуюцца ў раёне ў рамках шэрага нарматыўных прававых актаўі пастаянна знаходзяцца з цэнтры ўвагі ўлады.

Так, за 10 месяцаў у раёне не зарэгістравана злачынстваў з удзелам непаўналетніх, не ўстаноўлена фактаў смяротнага дзіцячага траўміравання ад знешніх прычын, не выяўлена фактаў у дачыненні да непаўналетніх, якія маюць патрэбу ў асаблівых умовах выхавання, адсутнічаюць падставы для памяшкання падлеткаў у спецыяльныя ўстановы за-крытага тыпу, не ўстаноўлена фактаў самавольных сыходаў непаўналетніх з сям’і ці ўстаноў, не выяўлена вучняў, якія знаходзяцца ў дэструктыў-ных супольнасцях, якія прапагандуюць гвалт і суіцыды, не было зваротаў сямей з дзецьмі ў «крызісны пакой». За ўсім гэтым – кожнадзён-ная мэтанакіраваная работа ўсіх зацікаўленых структур. Пры неабходнасці раённыя службы за дапамогай звяртаюцца да абласных і рэспубліканскіх структур, каб атрымаць, як кажуць, максімальны эфект і карысць.

Разам з тым, супакойвацца і расслабляцца нельга – ёсць і слабыя бакі, і недапрацоўкі, часам і фармальны падыход. Пацвярджэнне таму – зноў лічбы і факты. За мінулы перыяд у дачыненні да непаўналетніх здзейснена 10 злачынстваў супраць палавой недатыкальнасці і палавой свабоды. Устаноўлена 14 фактаў ужывання спірт-ных напояў у дачыненні да 12 падлеткаў (за аналагіч-ны перыяд 2023 г. – 2), у той час як у псіхіятра-нарколага Шумілінскай ЦРБ назіраецца толькі 6 чалавек. Пацярпелымі ад рознага роду злачынстваў прызнана 5 непаўналетніх.

З пачатку года былі прыняты меры па экстранным адабранні 68 дзяцей з 29 сем’яў. Асноўнай прычынайгэтага стала знаходжанне бацькоў у стане алкагольнага ап’янення, якое стварае пагрозу жыццю і здароўю дзяцей.

Дадзеныя фактыз аднаго боку сведчацьпра аператыўныя меры, прынятыя суб’ек-тамі прафілактыкі раёна па захаванні жыцця і здароўя дзяцей. З другога боку нам даводзіцца канстатаваць страшныя рэчы – пагроза дзіцячым жыццям іншы раз зыходзіць ад бацькоў…

Падводзячы вынік, даклад-чык падкрэсліла, што менавіта ранняе выяўленне спецыялістамі ўсіх суб’ектаў прафілак-тыкі фактаў знаходжання непаўналетніх, якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуа-цыі, і своечасовае аказанне дзецям комплекснай дапамогі па стварэнні бяспечных умоў жыцця можа мінімізаваць шкоду іх здароўю і развіццю, спрыяе прафілактыцы негатыўных тэндэнцый у маладзёжным асяроддзі, стварае моцныя сем’і ў далейшым.

Па абмяркоўваемым пытанні былі заслуханы справаздачы намесніка галоўнага ўрача Шумілінскай ЦРБ Аляксандра Рудовіча (па рабоце ўрача-нарколага) і намесніка дырэктара КУСГП «Ульскі»»Уладзіміра Касцюкова (па забеспячэнні кантролю за патэнцыйна небяспечнымі аб’ектамі).

Старшыня райвыканкама Сяргей Галынчык, які вёў пасяджэнне, адзначыў недастатковую ролю прафсаюзаў і ідэолагаў на прадпрыемствах у прафілактычнай рабоце з бацькамі, зрабіў заўвагу ў адрас райкама ГА БРСМ наконт нізкай актыўнасці па ўцягненні моладзі ў рады маладзёжнай арганізацыі.

Свае прапановы па па-вышэнні эфектыўнасці ра-боты выказала і намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх аблвыканкама Святлана Троханава, якая прымала ўдзел у пасяджэнні райвыканкама.

Алена КАРПУШЭНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *