Дыплом фіналіста ў намінацыі «вакальныя ансамблі»
23 лістапада ў Оршы адбыўся Рэспубліканскі фестываль-конкурс выканаўцаў патрыятычнай песні «Сэрцам датычныя», у якім паспяхова выступілі шумілінцы.
«Фестываль-конкурс з кожным годам набывае ўсё большую папулярнасць, – расказала дырэктар Шумілінскай дзіцячай школы мастацтваў Алена Сцяпанава. – Сёлета журы прыняло і праслухала каля 500 заявак. У фінал конкурсу былі адабраны 160 лепшых выканаўцаў з усіх абласцей Беларусі і рэгіёнаў Расійскай Федэрацыі, у тым ліку і выхаванцы нашай школы».
У намінацыі «вакальныя ансамблі» навучэнцы ДШМ Кіра Гуйдо, Ангеліна Чаплінская і Дзіяна Лейчанка (настаўнік Нэлі Жаваранкава) атрымалі дыплом фіналіста!
Падрыхтавала Алена КАРПУШЭНКА.