У юных журналістаў – новыя перамогі!
Вучні Шумілінскай СШ № 1 паспяхова праявілі сябе ў конкурсе друкаваных СМІ, прэзентавалі школьную газету і сталі прызёрамі ў адной з намінацый.
Па выніках абласнога этапа XX рэспубліканскага конкурсу дзіцячых сродкаў масавай інфармацыі «Свежы вецер» дыпломам II ступені галоўнага ўпраўлення па адукацыі Віцебскага аблвыканкама ўзнагароджаны вучні 9 «Б» класа Анастасія Шаракова, Валянціна Далецкая, Сня-жана Валчэцкая.
Нагадаем, што на базе першай школы працуе рэдакцыйны клуб «Прэс-цэнтр» па стварэнні і выпуску школьнай газеты «На школьнай хвалі». Першы нумар газеты выйшаў у красавіку 2023 года, падыход да стварэння выдання – сур’ёзны. Хлопцы і дзяўчаты самі шукаюць тэмы, абмяркоўваюць ідэі, збіраюць і апрацоўваюць інфармацыю. Героямі газеты становяцца настаўнікі, вучні, выпускнікі, ветэраны працы. Стварэнне аднаго выпуску займае месяц.
За працу – і ўзнагароды адпаведныя! Віншуем дзяўчат і іх кіраўніка Вольгу Ігараўну Сарокіну з узнагародай і жадаем новых творчых перамог!
Вольга КОЦІКАВА, галоўны рэдактар газеты «На школьнай хвалі».