Телефонные и кибермошенники. Как не стать жертвой

Происшествия

КІБЕРЗЛАЧЫНСТВЫ. ПРОСТА КЛАДЗІЦЕ ТРУБКУ!

У раёне з пачатку года зарэгістравана 17 кіберзлачынстваў,  што на адно больш, чым летась, расказаў першы намеснік начальніка РАУС Вячаслаў Воранаў.

Сярод іх – 9 кібермахлярстваў і 8 крадзяжоў грашовых сродкаў шляхам мадыфікацыі камп’ютарнай тэхнікі. У гэтым накірунку прафілактычную работу праводзяць і супрацоўнікі РАУС, і сродкі масавай інфармацыі, і іншыя зацікаўленыя структуры, але ўсё роўна людзі вядуцца на падман. Зусім нядаўна жыхарка райцэнтра вырашыла заказаць сабе адзенне праз адзін з акаунтаў у Інстаграм. Ёй прапанавалі папярэдне аплаціць тавар. Жанчына адправіла на ўказаны рахунак 150 рублёў. У выніку – ні грошай, ні тавару.

Яшчэ адной жыхарцы раёна паступіў званок на ватсап ад незнаёмца, які прадставіўся супрацоўнікам МТС і прапанаваў змяніць тарыфны план на больш выгадны. Для гэтага трэба было ўстанавіць спецыяльны дадатак, увесці пашпартныя дадзеныя і рэквізіты банкаўскай карткі. У выніку з карткі знікла 1300 рублёў. У абодвух выпадках узбуджаны крымінальныя справы, злачынцаў чакае пазбаўленне волі да трох гадоў.

Супрацоўнікі РАУС нагадваюць галоўныя правілы, як не стаць ахвярай махляроў:

! Калі паступіў званок, і незнаёмцы прадставіліся супрацоўнікамі праваахоўных органаў, МТС, банкаў і просяць дадзеныя банкаўскай карткі ці кажуць, што на ваша прозвішча нехта афармляе крэдыт – КЛАДЗІЦЕ ТРУБКУ. Гэта махляры!

! Калі вам у пацвярджэнне праўдзівасці слоў незнаёмец адправіў фота дакумента, гэта махляр – ніводны супрацоўнік праваахоўных органаў ці банкаў гэтага рабіць не будзе.

Будзьце ўважлівымі і не верце махлярам!

Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *