Служба 102 сообщает

Происшествия

Пра здарэнні ў раёне расказаў намеснік начальніка РАУС Аляксандр Шумінскі.

‹За мінулы тыдзень у аператыўна­дзяжурную службу РАУС паступілі 54 заявы і паведамленні грамадзян.

‹Выяўлена 28 адміністрацыйных правапарушэнняў, у тым ліку па 8 – за дамашняе насілле і знаходжанне ў грамадскім месцы ў стане алкагольнага ап’янення.

‹Праведзена адпрацоўка 23 асоб, якія маюць судзімасць, а таксама прафілактычная адпрацоўка 9 асоб, якія стаяць на прафілактычных уліках у РАУС. Трое жыхароў раёна накіраваны ў лячэбна­працоўныя прафілакторыі.

‹Адбылося тры ДТЗ без пацярпелых. Супрацоўнікамі ДАІ на дарогах раёна выяўлены 42 парушэнні правілаў дарожнага руху. Двое вадзіцеляў праехалі дарогу на забараняючае святло святлафора. Правілы дарожнага руху парушылі 6 пешаходаў – 4 з іх ішлі па праезнай частцы дарогі ў цёмны час сутак без святловяртальных элементаў.

Заднім ходам

Жыхар Віцебска, рухаючыся заднім ходам на аўтамабілі ГАЗ, наехаў на «Сітраен», які належыць жыхару райцэнтра. Парушальніку пагражае штраф ад 5 да 20 базавых велічынь.

Не размінуліся

Жыхар райцэнтра, які на МТЗ выязджаў з заправачнай станцыі ў Шуміліне, не ўступіў дарогу аўтамабілю «Рэно» (за рулём быў віцяблянін), што рухаўся па галоўнай дарозе. На шумілінца складзены адміністрацыйны пратакол, пагражае штраф да 20 БВ з пазбаўленнем вадзіцельскіх правоў на два гады або без пазбаўлення.

Людміла ЗУЙКОВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *