Работа ёсць для кожнага, хто жадае працаваць
Каля 250 вакансій па 200 пазіцыях прапануюць арганізацыі, прадпрыемствы і ўстановы Шумілінскага раёна для жадаючых працаваць.
Шукаюць работнікаў як сельскагаспадарчыя, так і абслугоўваючыя і прамысловыя прадпрыемствы раёна. Шмат запытаў у сацыяльных установах. На рынку працы раёна патрабуюцца не толькі спецыялісты, але і прадстаўнікі рабочых прафесій. Сярэдняя заработная плата, якую прапануюць боль шасць наймальнікаў, складае 1000-1200 рублёў. Для некваліфікаваных рабочых ці на няпоўную стаўку заробкі складаюць ад 300 да 800 рублёў, ёсць прапановы і ад 2000 да 5000 рублёў – для дэфіцытных спецыялістаў.
Сельская гаспадарка. У спісе вакансій заяўкі ад ААТ “Ляжні” (бухгалтар), УП “Лаўжанскае (галоўныя ветурач і заатэхнік, ветурач, начальнік вытворчасці), ААТ “АграБаравінка” (дырэктар, галоўны энергетык, аграном, аператары машыннага даення, трактарысты-машыністы, рабочыя), КУСГП “Сіроцінскі” (галоўны ветурач, галоўны заатэхнік, бухгалтар, трактарыст-машыніст, аператары машыннага даення, інспектар па кадрах), УП “Шумілінскі райаграсэрвіс” (інжынеры, галоўны энергетык, бухгалтар). Ёсць попыт на ветэрынарных урачоў, якіх запрашаюць райветстанцыя (загадчык амбулаторыі ў г. п. Обаль, ветурач-гінеколаг) і ТАА “Онаграцыя-сэрвіс” (ветурач-артапед. Дарэчы, абяцаюць самую высокую зарплату 2500-5000 рублёў).
Лясная гаспадарка. Шмат вакансій прапанаваў Шумілінскі лясгас. Прадпрыемства запрашае начальніка аддзела збыту, інжынера, памочнікаў ляснічага, майстроў лесу, леснікоў, машыністаў тралёвачных машын, трактарыстаў-машыністаў, рабочых у дрэваапрацоўчы цэх, пчаляра, загадчыка гаспадаркі).
УП ЖКГ таксама мае патрэбу ў значнай колькасці спецыялістаў і рабочых: вадзіцелях аўтамабіля, трактарыстах-машыністах, аператарах кацельні, сантэхніках, электрыках, машыністу экскаватара, слесарах і іншых.
Прамысловасць. Ёсць вакансіі і на прамысловых прадпрыемствах раёна. Так, Обальскі керамічны завод прапануе работу для трактарыстаў і вадзіцеляў, аператараў пульта кіравання, бухгалтара і іншых.
Работу для рабочых і спецыялістаў можна знайсці на ТАА “Славянскі прадукт”.
Швачкі патрабуюцца на прыватнае прадпрыемства “Паліком”.
Шумілінская ПМК‑70запрашае муляраў (каменщик), тынкоўшчыкаў, бетоншчыкаў, цесляроў (плотников), вадзіцеляў, дапаможных рабочых, кранаўшчыка і іншых.
ДРБУ‑204 прапануе ўладкавацца на работу машыністу экскаватара і машыністу бульдозера.
Сацыяльная сфера.Традыцыйна шмат вакансій у Шумілінскай ЦРБ. Тут запрашаюць урачоў (афтальмолаг, анколаг, рэнтгенолаг, кар-дыёлаг), памочнікаў урача агульнай практыкі (загадчыкаў ФАПаў у Мішкавічы, Сіроціна, Башні, Добрына), медыцынскіх сясцёр, санітарак. Вакансіі ёсць у Шуміліне і Обалі.
УП “Фармацыя” мае патрэбу ў фармацэўтах і правізарах для аптэк у Обалі і Шуміліне.
Ёсць вакансіі як педагогаў, так і абслугоўваючага персаналу (прыбіральшчыцы, повары, кухонныя рабочыя, рабочыя і іншае) у школы і дзіцячыя сады Шуміліна, Мікіціхі, Светласельскага, Башнёў. Большасць вакансій на няпоўную стаўку.
Рабочыя, вадзіцелі, эканамісты і бухгалтары патрабуюцца ў цэнтр па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый.
Патрабуюцца прадаўцы, ёсць работа для повараў і пекараў. Наогул, практычна любы спецыяліст можа знайсці работу ў арганізацыях Шуміліншчыны. Галоўнае – жаданне працаваць.
Больш падрабязную інфармацыю пра вакансіі, кантактныя тэлефоны кадравых службаў арганізацый можна атрымаць ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама (г. п. Шуміліна, вул Кароткіна, 10, каб. 107, 112 ).
Поўны спіс вакансій у арганізацыях Шуміліснкага раёна па спасылцы: https://shumilino.vitebsk-region.gov.by/uploads/files/18.11.2024-vakansii-1.pdf
Агляд падрыхтаваў Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.