Светлай памяці юнай партызанкі
Сумная вестка прыйшла з Санкт-Пецярбурга. На 91-м годзе пайшла з жыцця Галіна Мартынаўна Партнова – родная сястра Героя Савецкага Саюза Зіны Партновай.
Нарадзілася Г. М. Партнова 10 снежня 1933 года ў Ленінградзе на Балтыйскай вуліцы. У чэрвені 41-га Галя разам са старэйшай сястрой Зінай адправілася з Віцебскага чыгуначнага вакзалана летнія канікулы да бабулі ў Обаль. У шляху іх заспела вайна.
Са жніўня 1942 года Галя знаходзілася пры штабе партызанскай брыгады імя У. І. Леніна. Аказвала пасільную дапамогу па доглядзе за параненымі ў партызанскім шпіталі, мыла бінты, дапамагала медработнікам у вырабе перавязачнага матэрыялу. Часам суцяшала параненых дзіцячымі вершамі, песенькамі. Камандаванне брыгады па-бацькоўскупраяўляла клопат пра юную партызанку. Галя былалюбіміцай у партызанскай брыгадзе.
У гэты час яе бацькі знаходзіліся ў блакадным Ленінградзе. Часам пад абстрэламі і бамбёжкамі сваім працоўным подзвігам уносілі важкі ўклад у імя ўмацавання абароны краіны і Ленінграда. Бацька – Мартын Несцеравіч Партноў – працаваў на заводзе «Чырвоны пуцілавец». Працоўныя прадпрыемства, знаходзячыся на казарменным становішчы, часам ледзь трымаючыся на нагах, выраблялі танкі. Мама – Ганна Ісакаўна Партнова – працавала дырэктарам лазні на Майковым завулку. Пад покрывам начной цемры арганізоўвалі памыўку байцоў з фронту, праводзілі дэзынфекцыйныя мерапрыемствы для байцоў. Работа лазняў была важным складнікам ўмацавання абароны, прадухілення эпідэмій. Бацькі мужна перанеслі цяжкую блакаду ў абложаным Ленінградзе, абодва ўзнагароджаны медалём «За абарону Ленінграда».
Баючыся за жыццё Галі, камандзір Полацка-Лепельскай партызанскай зоны У. Е. Лабанок ва ўмовах пастаянных карных экспедыцый фашыстаў супраць партызан прыняў рашэнне адправіць яе за лінію фронту. І аказаў асабістае садзейнічанне ў перапраўцы ў студзені 1944 г. Галі з Ушач на самалёце ў Езярышча ў дзіцячы дом. Да таго часу Езярышча было вызвалена ад нямецкіх захопнікаў. У ліпені 1944 года бацька Галі атрымаў дазвол гарадскіх уладаў і пропуск на ўезд дачкі ў Ленінград. За ёй Мартын Несцеравіч прыехаў у Езярышча і ўвёз дачку ў родны горад.
Г. М. Партнова ў 1958 годзе з адзнакай скончыла Горны інстытут імя Г. В. Пляханава, шахтна-будаўнічы факультэт, аддзел арганізацыі і планавання горнай прамысловасці. Па заканчэнні інстытута працавала ва Усесаюзным НДІ галургіі на пасадзе начальніка аддзела. Па заданні савецкага ўрада неаднаразова накіроўвалася ў замежныя камандзіроўкі: Заір, Конга і іншыя афрыканскія дзяржавы для аказання прафесійнай дапамогі супрацоўнікам і спецыялістам, занятым у горнай прамысловасці.
Г. М. Партнова ўзнагароджана ордэнам «Знак Пашаны» і шматлікімі медалямі. Карысталася вялікім аўтарытэтам у калектыве інстытута, у якім адпрацавала больш за 40 гадоў.
Галіна Мартынаўна праводзіла вялікую работу па патрыятычным выхаванні навучэнскай і студэнцкай моладзі Санкт-Пецярбурга, часта выступала ў школах, маладзёжных калектывах горада з расказамі пра юных падпольшчыкаў Обалі, пра мужнасць і гераізм горача любімай сястрычкі Зіначкі (так заўсёды яе з любоўю і гонарам называла), якая самааддана любіла сваю Радзіму. Па яе асабістай ініцыятыве і намаганнях у горадзе быў адкрыты музей памяці Зіны Партновай.
Неаднаразова Галіна Мартынаўна прыязджала ў Віцебск для ўдзелу ў міжнародных навукова-практычных канферэнцыях, прысвечаных юбілейным датам вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. І ў кожны прыезд наведвала дарагія яе сэрцы месцы ў Обалі, наведвала былых кіраўнікоў партызанскай брыгады, падпольшчыкаў, якія засталіся ў жывых, родных і блізкіх. Наведванне родных і дарагіх месцаў ваеннага дзяцінства былі для Галіны Мартынаўны неацэннай радасцю. З ёй заўсёды прыязджалі муж, сын, дачка, унучка. Яна старалася расказацьім як мага больш пра мужнасць, гераізм, подзвігі юных мсціўцаў, пра сваё дзяцінства, абпаленае вайной.
Светлы вобраз юнай партызанкі Беларусі, патрыёткі Радзімы, слаўнай дачкі Айчыны будзе ў нашай памяці.
Віктар ГРУЗНЕВІЧ, Ганаровы ветэран грамадскагааб’яднання«Беларускі фонд міру». Фота з сямейнага архіва аўтара.