Военно-патриотический клуб «Доброволец» начал работу в Кордонской средней школе Шумилинского района

Молодёжь Образование

Любіць Радзіму не на словах, а на справе

Напярэдадні Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Кардонскай сярэдняй школе імя Героя Беларусі Аляксандра Дубко адбылося ўрачыстае адкрыццё ваенна-патрыятычнага клуба «Дабраволец». Членамі клуба сталі 15 вучняў 8-11 класаў.

Да слова, камплект формы для кардонскіх патрыётаў падарыла Віцебскае абласное ўпраўленне МНС на чале з Сяргеем Мялешкіным, членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутатам Вицебскага абласнога Савета дэпутатаў.

Ва ўрачыстасцях бралі ўдзел намеснік старшыні райвыканкама Ірына Шалахава, начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама Аксана Талстая, намеснік ваеннага камісара па тэрытарыяльнай абароне Бешанковіцкага і Шумілінскага раёнаў Яўген Гарнак, намеснік начальніка РАНС Дзмітрый Красоўскі і актывіст раённай арганізацыі ГА «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане» Мікалай Шчарбіцкі. Як зазначыла Ірына Іванаўна падчас  віншавання, цяпер у вучняў з’явілася цудоўная магчымасць любіць Радзіму не на словах, а на справе.

Важным момантам стала прынясенне членамі клуба клятвы. «Абяцаю няўхільна выконваць статут клуба, паважаць і шанаваць бацькоў, настаўнікаў і старэйшых, праяўляць клопат пра малодшых, даражыць прыналежнасцю да клуба, для якога вышэйшая каштоўнасць – быць патрыётам Рэспублікі Беларусь», – словы гучалі па‑асабліваму ўзнёсла і ганарова.

Напрыканцы ўрачыстасцяў члены ваенна‑патрыятычнага клуба «Дабраволец» і госці ўсклалі кветкі да помніка землякам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Аляксандр ШЭДЗЬКО.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *