Накірунак – на новыя віды прадукцыі
ТАА «Вежа», дзе працуе больш за паўсотню чалавек, – адно з буйных плацельшчыкаў падаткаў. Па падліках бухгалтарскай службы, за студзень-верасень агульная сума падаткаў з выручкі склала 1018 тысяч рублёў, у фонд сацыяльнай абароны насельніцтва пералічана 340 тысяч рублёў.
«Тэмп росту аб’ёмаў вытворчасці за мінулы год склаў 130%. Аб’ём вытворчасці за студзень-верасень – 180 тысяч дал, – расказала дырэктар прадпрыемства Святлана Мікалайчык. – З яблычнага соку мы выпускаем новыя віды безалкагольных напіткаў «Шыпучку» і «Шорлі», якім няма аналагаў на беларускім рынку. Працуем не толькі з гандлёвымі кропкамі Беларусі, але і з расійскімі – “Ашан”, “Самакат”, “СПАР”, “Перекрёсток” і інш. Дзякуючы зладжанай і плённай рабоце ўсяго калектыву, нарыхтавалі сёлета 2820 тысяч кг сыравіны, гэтага хопіць для бесперабойнай работы прадпрыемства да новага нарыхтоўчага сезона».
Галоўныя памочнікі Святланы Мікалайчык – начальнік лабараторыі Юрый Афанасьеў, начальнік вытворчасці Ніна Іванова, галоўны бухгалтар Святлана Усеваладава, намеснік дырэктара Таццяна Мончык, галоўны інжынер Юрый Літвінаў.