Дух адзінства і гордасць за прафесію міліцыянера
Урачыстае мерапрыемства, прысвечанае адразу двум святам – Дню ўшанавання ветэранаў органаў унутраных спраў і ўнутраных войск МУС, Дню Кастрычніцкай рэвалюцыі прайшло ў Шумілінскім гісторыка-краязнаўчым музеі.
Упершыню ў мерапрыемстве прымалі ўдзел актывісты ГА «Беларускі саюз жанчын» (супрацоўнікі РАУС). Яны павіншавалі ветэранаў са святам, пажадалі дабрабыту і здароўя. «Адданасць справе шумілінскіх ветэранаў-міліцыянераў заслугоўвае самай высокай адзнакі. Вы не толькі пакінулі яркі след у гісторыі міліцыі, але і працягваеце актыўна ўдзельнічаць у грамадскім жыцці раёна, перадаяце вопыт маладым», – адзначыў намеснік начальніка РАУС Аляксандр Шумінскі і ўручыў ветэранам падзякі РАУС. Да віншаванняў далучыўся старшыня ветэранскай арганізацыі РАУС Юрый Арлоў.
Благачынны Шумілінскай акругі Фёдар Пучынскі прачытаў малітву, блаславіў на добрыя справы. Супрацоўнікі музея правялі для прысутных экскурсію.
Ларыса ЗАЙЦАВА.