В Шумилино на залуженный отдых коллеги проводили водителя скорой помощи

Здоровье Людзі і лёсы

Бывай, родная «хуткая»…

31 кастрычніка – цяпер знакавая дата для вадзіцеля хуткай медыцынскай дапамогі ў Шуміліне Валерыя ЯЛАВЕЦКАГА.  У гэты дзень калектыў ва ўрачыстай абстаноўцы праводзіў свайго калегу на заслужаны адпачынак.

Сёння, азірнуўшыся на 30-гадовы вопыт службы на роднай«хуткай», Валерый Эдуардавіч з гонарам кажа, што працаваў годна, імкнучыся заўсёды своечасова паспець  на дапамогу людзям. З рабочым візітам, а заадно павіншаваць і падзякаваць за шматгадовую працу, прыехаў галоўны ўрач Віцебскага абласнога цэнтра хуткай медыцынскай дапамогі Віктар Рыгоравіч Гоманаў. Зрабіўшы акцэнт на важнасці прафесіі вадзіцеля машыны«хуткай», таксама павіншавалі віноўніка ўрачыстасцей загадчыца аддзялення хуткай медыцынскай дапамогі «Шуміліна» Ірына Іванаўна Леурдо і начальнік гаражацэнтра хуткай меддапамогі Дзмітрый Анатольевіч Казлоў.

З асаблівай цеплынёй і трапятаннем выказала словы падзякі засумесныя гадыработы і сяброўства старшы фельчар аддзялення хуткай медыцынскай дапамогі «Шуміліна» і паста «Обаль» Валянціна Уладзіміраўна Ляпнёва. Сябры, калегі, тыя, хто суткамі стаіць на варце нашага здароўя, сорак чалавек адзінага механізму пад назвай «хуткая дапамога» – усе яны былі побач з Валерыем Эдуардавічам у гэты момант і разам з ім, ледзь стрымліваючы слёзы, падзялілі радасць пачатку новага этапа ў жыцці. Яго іх былы калега і сябар плануе прысвяціць сям’і, адпачынку і падарожжам.

Дар’я ЧАПУРНОВА, няштатны карэспандэнт.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *