Восемь комбайнеров в районе намолотили более тысячи тонн зерна

Актуалии Сельское хозяйство

Намеснік старшыні райвыканкама Анатоль Зайцаў уручае дыплом Віталю Каропе
У раёне 8 тысячнікаў
У мінулую сераду віншавалі яшчэ аднаго тысячніка – Віталя Каропу з УП “Шумілінскі райаграсэрвіс”. Малады камбайнер намалаціў сёлета тысячу тон зерня ўпершыню ў жыцці. Шчыра радуецца перамозе. Плануе не менш эфектыўна папрацаваць на сяўбе азімых на трактары з шасцімятровым пасяўным агрэгатам.
Намеснік старшыні райвыканкама А. М. Зайцаў пажадаў механізатару далейшых поспехаў у рабоце. “Прыемна віншаваць усіх перадавікоў, – адзначыў Анатоль Мікалаевіч. – Але асабліва радасна бачыць сярод лепшых работнікаў сваіх былых вучняў – Віталя Каропу і Сяргея Гоманава. Адчуваеш, што працаваў не дарэмна, што даў хлопцам часцінку той навукі жыцця, дзякуючы якой яны сёння наперадзе”.
Экіпаж камбайнераў – В. М. Каропа і В. В. Ціханенка  – атрымаў дыплом райвыканкама, падзячны ліст і падарунак ад райкама прафсаюза работнікаў АПК, каштоўны  падарунак ад прафсаюзнага камітэта райаграсэрвісу. Старшыня прафкамітэта В. А. Клюева аздзначыла, што ганарыцца моладдзю райаграсэрвісу.
Дарэчы, у нашым раёне сёлета восем тысячнікаў. Да Сяргея Гоманава, Яўгена Броўкіна (“Шумілінскі райаграсэрвіс”), Мікалая Карнілава (“Прыазёрны мір”) і Алега Барысевіча (ААТ “Лаўжанскае”) далучыліся Мікалай Жыгуноў і Аляксандр Іваноў з “Прыазёрнага міру” і  Анатоль Далгін з “Шумілінскага райаграсэрвісу”. Гэтых тысячнікаў таксама святочна павіншавалі. Жонкам усіх камбайнераў уручаны падзячныя лісты ад старшыні райвыканкама – за цярпенне, разуменне і падтрымку.
Ларыса КІСЯЛЁВА.
Надрукавана ў №71 ад 07.09.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *