Профсоюзы Шумилинщины приняли участие в акции «Дай лесу новую жизнь»

Новости Общество

Елачкі саджалі прафсаюзы

На мінулым тыдні прафсаюзы Шуміліншчыны далучыліся да рэспубліканскай акцыі «Дай лесу новае жыццё» і высадзілі  350 елачак у мясаедаўскім лесе.

Прадстаўнікі райкама прафсаюза работнікаў АПК, раённых арганізацый Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі, культуры, інфармацыі, спорту і турызму, дзяржаўных і іншых устаноў арганізавана выехалі ў лес. Ляснічы Мікіціхінскага лясніцтва Сяргей Блыкін, які суправаджаў групу прафсаюзных актывістаў, паказаў тэхналогію пасадкі чатырохгадовых елачак, якія прывезлі з гадавальніка ў Полцеве. Адна за адной, рад за радам – на лясным участку за вёскай Мясаедава было высаджаны 350 елачак.

«Мы задаволены, што ўнеслі ўклад у рэспубліканскую акцыю, – зазначыла старшыня раённай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму Алена Сініцкая. – Лес робіць наш край прыгожым, паветра – чыстым. Няхай расце наш прафсаюзны лес і радуе людзей!».

Ларыса ЗАЙЦАВА.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *