Агульная справа аб’ядноўвае
У пятніцу, 25 кастрычніка, сваім удзелам рэспубліканскую добраахвотную акцыю «Дай лесу новае жыццё» падтрымалі прадстаўнікі раённага аддзялення Беларускай партыі «Белая Русь», раённай арганізацыі ГА «Белая Русь», дэпутаты раённага Савета дэпутатаў.
Актыўнымі ўдзельнікамі сталі старшыня райвыканкама Сяргей Галынчык і старшыня раённага Савета дэпутатаў Мікалай Будневіч.
У квартале 78 Мікалаеўскага лясніцтва маладыя пасадкісезона «восень‑2023» (паміж вёскамі Забор’е, Ерашова і Слабада) яны дапоўнілі двухгадовымі саджанцамі соснаў. Па падліках памочніка ляснічага Сяргея Сафончыка, работы былі выкананы на плошчы каля 4 га.
Агульная справа – захаванне і прымнажэнне лясных багаццяў Беларусі – аб’ядноўвае людзей.
Алена КАРПУШЭНКА