Районная организация Республиканской партии труда и справедливости создана в Шумилинском районе

Новости Общество

Створана раённая арганізацыя Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці

23 кастрычніка ў Шумілінскім раёне створана раённая арганізацыя Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці. Устаноўчы сход, у якім бралі ўдзел намеснік старшыні райвыканкама Ірына Шалахава і старшыня абласной арганізацыі партыі Таццяна Старынская, прайшоў на Обальскім керамічным заводзе.

Кіраўніком раённай арганізацыі Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці абрана Вікторыя Забірава, начальнік кадравага аддзела ААТ «Обальскі кірамічны завод».

Вікторыя Забірава падзякавала ўсім за аказаны давер і паабяцала прыкласці ўсе намаганні, каб дзейнасць партыі была прадукцыйнай.

Даведка ГП

Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці створана 26 чэрвеня 1993 года. Яна выступае за моцную дзяржаву, засяроджаную на сваіх асноўных задачах і заснаваную на асабістай адказнасці; за эканамічную палітыку, якая спрыяе нарошчванню сацыяльнага капіталу; за права на працу і справядлівую ўзнагароду за працу; за выключэнне дыскрымінацыі па ўсіх прыкметах; за гарантыю сацыяльнай абароненасці старых і інвалідаў, жанчын, дзяцей і моладзі, якая вучыцца; за абарону інтарэсаў працаўнікоў сяла; за накіраванне сродкаў і энергіі развіцця на людзей, прадастаўленне больш магчымасцяў вучыцца на працягу ўсяго жыцця.
Старшынёй Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці з’яўляецца Аляксандр Хіжняк.

Падрыхтаваў Аляксандр ШЭДЗЬКО.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *