День призывника прошёл в Шумилино

Главное Молодёжь Общество

Шлях, які завецца АРМІЯЙ

18 кастрычніка святочна і ўрачыста шумілінскіх навабранцаў  18 кастрычніка святочна і ўрачыста шумілінскіх навабранцаў праводзілі ў войска. Галоўнымі героямі Дня прызыўніка  праводзілі ў войска. Галоўнымі героямі Дня прызыўніка сталі 30 шумілінскіх юнакоў, якія ў бліжэйшы час адправяцца  сталі 30 шумілінскіх юнакоў, якія ў бліжэйшы час адправяцца ў нялёгкі, але важны шлях ў нялёгкі, але важны шлях – шлях, які завецца АРМIЯЙ.

Мерапрыемства традыцыйна пачалося з ускладання кветак да помніка землякам у скверы Воінскай славы, дзе да прызыўнікоў з афіцэрскім наказам звярнуўся старшыні раённай арганізацыі «Беларускі саюз афіцэраў» Валерый Жандараў.

Асноўныя мерапрыемствы прайшлі ў раённым цэнтры культуры. З цёплымі словамі наказу да заўтрашніх абаронцаў Айчыны звярнуліся намеснік старшыні райвыканкама Ірына Шалахава, начальнік адасобленай групы Шумілінскага раёна ваеннага камісарыята Бешанковіцкага і Шумілінскага раёнаў Андрэй Собін, благачынны Шумілінскай акругі протаіерэй Фёдар Пучынскі.

«Абарона Радзімы – ганаровы і святы абавязак кожнага грамадзяніна нашай краіны, – адзначыў Андрэй Собін. – І галоўная задача прызыўнікоў – выканаць яго з гонарам, быць вернымі ваеннай прысязе, служыць народу, мужна абараняць суверэнітэт і незалежнасць Рэспублікі Беларусь, памятаць, што іх чакаюць дома».

Удзел у мерапрыемстве прынялі таксама старшакласнікі школ райцэнтра, бацькі, сябры, калегі прызыўнікоў. Урачыстасці мерапрыемству надалі канцэртныя нумары артыстаў РЦК.

Ужо 22 кастрычніка першы прызыўнік Шуміліншчыны адправіўся да месца службы ў Віцебск.

Аляксандр ШЭДЗЬКО.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *