В Шумилинском районном отделении партии «Белая Русь» — новый лидер

Новости Общество

У раённым аддзяленні Беларускай партыі “Белая Русь” – новы лідар

26 верасня прайшла справаздачна-выбарная канферэнцыя раённага аддзялення Беларускай партыі «Белая Русь». Удзел у ёй прыняў старшыня раённага Савета дэпутатаў Мікалай Будневіч.

Аб рабоце аддзялення за мінулы год трымала справаздачу кіраўнік аддзялення Крысціна Афанасьева, якая расказала, што партыйная арганізацыя, члены партыі вялі актыўную грамадскую дзейнасць: прымалі ўдзел у Адзіным дні галаса-вання і выбарах дэпутатаў 2024 года, удзельнічалі ў шматлікіх мерапры-емствах, якія праводзіліся з нагоды 80-годдзя вызвалення Беларусі і нашага раёна, 100-годдзя з дня ўтварэння Шумілінскага раёна, бралі ўдзел у розных рэспубліканскіх і рэгіянальных патрыятычных, грамадскіх, экалагічных, дабрачынных акцыях. Так, партыйнай структурай была аказана падтрымка ў падрыхтоўцы да школы сем’ям, якія маюць дзяцей, на суму амаль 700 рублёў.

Удзельнікі канферэнцыі абралі новы склад савета раённага аддзялення і кантрольна-рэвізійнай камісіі. Кіраўніком абноўленага савета аднагалосна абрана Вольга Галынчык.

Вольга Уладзіміраўна падзякавала за давер і падкрэсліла, што галоўны напрамак у дзейнасці партыі і раённага аддзялення застанецца ранейшы – падтрымка палітыкі і дзейнасці Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі. І наперадзе чакаецца самая адказная электаральная кампанія – выбары Кіраўніка дзяржавы ў 2025 годзе, у якой члены партыі возьмуць самы актыўны ўдзел. У якасці адной з задач новы лідар назвала работу па павелічэнні колькасці партыйцаў.

Удзельнікі канферэнцыі абралі дэлегатаў на III пазачарговую абласную канферэнцыю Беларускай партыі “Бе-лая Русь”, вырашылі іншыя рабочыя пытанні.

Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *