Адкуль яблыкі? Адкуль яблыкі? З Паставаў, Гомеля і Гродна З Паставаў, Гомеля і Гродна
Сёлета для нашага раёна зусім няяблычны год. Сады ў асноўным пустыя год. Сады ў асноўным пустыя – негатыўна паўплывалі вясеннія замаразкі. Разам з тым паўплывалі вясеннія замаразкі. Разам з тым ТАА «Вежа» трэба нарыхтаваць столькі сыравіны, каб хапіла да наступнага сезона. сыравіны, каб хапіла да наступнага сезона. Як на прадпрыемстве выходзяць з сітуацыі Як на прадпрыемстве выходзяць з сітуацыі і дзе бяруць яблыкі? і дзе бяруць яблыкі?
Падчас нашага прыезду на «Вежу» на пляцоўку-выгрузку пад’ехаў вялікагрузны аўтамабіль. «Дваццаць пяць тон яблыкаў прывезлі з Паставаў, – паведамілі рабочыя, якія разгружалі прычэп. – Усе яны пойдуць на сок».
Нарыхтоўку яблыкаў тут пачалі ў жніўні. Жыхары раёна прывозілі толькі па аднаму-два мяшкі ападаў. Усе астатнія яблыкі па 25-35 капеек за кілаграм закуплялі спачатку ў Браслаўскім і Пастаўскім раёнах. Пасля звярнуліся ў раёны Гродзенскай і Гомельскай абласцей. Зараз, напрыклад, працуюць з Тураўскім кансервавым камбінатам і агракамбінатам Ціхінічы (Гомельская вобласць), якія маюць уласныя сады.
«Мы ўжо нарыхтавалі 2400 тон яблыкаў, – расказала дырэктар ТАА “Вежа” Святлана Мікалайчык. – Плануем працаваць практычна ўвесь кастрычнік, каб нарыхтаваць тры тысячы тон, тады нам хопіць для бесперабойнай работы вытворчасці. На час нарыхтоўкі яблыкаў мы дадаткова ўладкавалі на часовую работу 7 грузчыкаў. Нарыхтоўка яблычнага соку арганізавана ў дзве змены. За змену выціскаем каля васьмі тон соку, які пойдзе на выраб безалкагольных напіткаў – сідра, “Шыпучкі” са смакам клубніц, вішні, маліны-бузіны. У ліпені мы асвоілі новы від прадукцыі – “Шорлі” са смакам вішні і грушы. Гэта яблычны элітны напітак на аснове натуральнага соку без дабаўлен-ня цукру. Яго нам заказала расійская гандлёвая сетка “Самакат”, ужо выпусцілі каля трохсот бутэлек. Ёсць заяўкі і з іншых гандлёвых сетак Расійскай Федэрацыі». Пакуль “Шорлі” ідзе толькі на экспарт.
Ларыса ЗАЙЦАВА.