«Шкаліяда» вызначыла мацнейшых

У чацвер, 19 верасня, раённую спартакіяду сярод школьнікаў у новым навучальным годзе адкрылі спаборніцтвы па лёгкай атлетыцы «Шкаліяда», у якой змагаліся за перамогу 52 юныя спартсмены з 5-х і 6-х класаў. У праграму спаборніцтваў ўваходзілі бег на кароткую і доўгую дыстанцыі, кіданне мяча і скачок у даўжыню з разбегу.
У камандным заліку сярод сярэдніх гарадскіх школ перамагла каманда Обальскай СШ (настаўнік фізкультуры В. А. Гусакоў), сярод сельскіх – Кардонскай СШ (С. П. Вашадок).
Гэтыя школы ўзначалілі залік раённай спартакіяды ў сваіх катэгорыях. Таксама вызначаны пераможцы ў асабістым заліку ва ўсіх відах «Шкаліяды». Па выніках раённых спаборніцтваў сфарміравана зборная раёна для ўдзелу ў абласной «Шкаліядзе».
Аляксандр ШЭДЗЬКО