Международный день мира на Шумилинщине: посвящение в миротворцы, поздравления «детей мира»

Новости Общество

21 верасня грамадскасць адзначыла Міжнародны дзень міру. Шэраг мерапрыемстваў прайшоў у нашым раёне.

Свята ў Школе міру ў Обалі

У Обальскай сярэдняй школе імя Героя Савецкага Саюза З. М. Партновай прайшлі ўрачыстыя мерапрыемствы: прысвячэнне ў міратворцы, дыялогавая пляцоўка «Моладзь за мір, стварэнне і якасць» з прадстаўнікамі раённай ветэранскай арганізацыі, сустрэча з членамі патрыятычных клубаў Шумілінскай СШ № 1 «Юны гвардзеец» і Мікіціхінскай СШ «Праметэй».

Завяршылася мерапрыемства прыемным чаяваннем і запускам у неба шароў міру.

Нагадаем, што Обальская сярэдняя школа мае статус «Школа міру» з верасня 2020 года.

Віншаванні прымалі «Дзеці міру»

У Міжнародны дзень міру віншаванні прымалі «Дзеці міру», народжаныя 21 верасня. З першым днём нараджэння старшыня Лаўжанскага сельвыканкама намеснік старшыні раённай арганізацыі «Беларускі фонд міру» Юлія Савасцьянава павіншавала Сафію Карага з аграгарадка Мікіціха.

«У Шумілінскім раёне сімвалічны ганаровы статус «Дзіця міру» маюць 11 дзетак. Пяцёра з іх вучацца ў СШ № 1, адзін – у Мікіціхінскай СШ, двое рыхтуюцца ў наступным годзе пайсці ў школу, аднаму споўніўся годзік, двое выехалі за межы раёна», – расказала старшыня раённай арганізацыі «Беларускі фонд міру» Людміла Шаўцова.

Падрыхтавала Алена КАРПУШЭНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *