День народного единства на Шумилинщине. Сильные, когда вместе!

Главное День народного единства Общество

Моцныя, калі разам!

Дзень народнага адзінства на Шуміліншчыне адзначылі масавымі мерапрыемствамі: яркай патрыятычнай акцыяй на галоўнай плошчы горада, маладзёжным лёгкаатлетычным забегам, аўтапрабегам да памятных мясцін, змястоўнымі дыялогавымі пляцоўкамі, канцэртамі.

Беларусь моцная адзінствам!

Мерапрыемствы з нагоды свята пачаліся на галоўнай плошчы Шуміліна з патрыятычнай акцыі «Беларусь моцная адзінствам!». Удзел у ёй прынялі кіраўніцтва раёна, прадстаўнікі працоўных калектываў, грамадскіх аб’яднанняў і партый, моладзь, госці і жыхары райцэнтра.

Са  святам  Дня  народнага адзінства ўсіх прысутных павіншавалі дэпутат Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Михаил Вішнявецкі, старшыня Шумілінскага раённага Савета дэпутатаў Мікалай Будневіч, старшыня раённай арганізацыі «Беларускі саюз афіцэраў» Валерый Жандараў.

Валерый Жандараў уручыў нагрудныя знакі «Беларускі саюз афіцэраў. За актыўную работу» Мікалаю Будневічу і актывістам арганізацыі.

Эмацыянальнымі сталі выступленні выхаванцаў і маладых трэнераў СДЮШАР членаў Беларускай партыі «Белая Русь» і раённай арганізацыі РГА «Белая Русь».

Упрыгожылі патрыятычную акцыю яркія канцэртныя нумары артыстаў мастацкай самадзейнасці і паказальныя выступленні каратыстаў.

У адзіным парыве

Самае маладое свята ўсклала на сябе велізарную, але вельмі важную мэту – аб’ядноўваць. У гэты дзень у Шуміліне адбыўся раённы лёгкаатлетычны забег «За адзінства!», які аб’яднаў больш за 70 маладых прадстаўнікоў розных арганізацый раёна, спаборнічалі мужчынскія, жаночыя і змешаныя каманды.

Старт і фініш праходзіў на цэнтральнай плошчы, маршрут – па галоўных вуліцах горада. Сімвалічна, што большасць фінішавала камандамі – і гэта было сапраўды моцна і патрыятычна.

Аўтапрабег па памятных мясцінах

Аўтапрабег “Разам за моцную і квітнеючую Беларусь” у Дзень народнага адзінства быў праведзены па ініцыятыве раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Белая Русь” у першы год святкавання Дня народнага адзінства і з таго часу стаў добрай традыцыяй.

17 верасня пасля завяршэння мерапрыемстваў у райцэнтры калона аўтамабіляў, якая аб’яднала два дзясяткі аўто, упрыгожаных Дзяржаўнымі флагамі Беларусі, сцягамі раёна, грамадскіх аб’яднанняў і партый, накіравалася па маршруце Шуміліна-Корна да помніка на месцы зараджэння партызанскага руху Шуміліншчыны, дзе адбылося мерапрыемства “У адзінстве народа – адзінства краіны”.

Удзельнікамі аўтапрабегу сталі дэпутаты мясцовых Саветаў, прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў, палітычных партый, працоўных калектываў. У аўтапрабегу прынялі ўдзел старшыня раённага Савета дэпутатаў Мікалай Будневіч і дэпутат Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Міхаіл Вішнявецкі.

Мікалай Будневіч падчас мітынгу вітаў удзельнікаў прабегу, адзначыў, што менавіта адзінства народа, які паўстаў на барацьбу з ворагам, дапамагло перамагчы нямецка-фашысцкіх захопнікаў, адрадзіць краіну. Ён нагадаў, што калісьці на помніку былі ўстаноўлены пліты з імёнамі жыхароў Лявонаўскага сельсавета, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны ў барацьбе з ворагам на франтах і ў партызанскіх атрадах, але яны былі страчаны. “Мы аднавілі і сёння адкрываем мемарыяльныя пліты з імёнамі 143 жыхароў нашага раёна, якія аддалі жыцці за мірнае неба над нашымі галовамі. Помніце іх і беражыце мір”, – звярнуўся кіраўнік дэпутацкага корпусу раёна да моладзі і ўсіх прысутных.

Настаяцель обальскага Свята-Ануфрыеўскага храма Уладзімір Пучынскі (які родам з Заходняй Беларусі) расказаў, што для яго 17 верасня з дзяцінства было святочнай датай, бо яго дзяды і бабулі заўжды ўспаміналі, як кветкамі і хлебам-соллю сустракалі воінаў Чырвонай Арміі ў 1939 годзе, радаваліся аб’яднанню з Савецкай Беларуссю. Ён прачытаў кароткую малітву аб воінах, партызанах, мірных жыхарах, якія загінулі ў вайне.

Права адкрыць памятныя пліты атрымалі старшыня Обальскага сельскага Савета дэпутатаў Сяргей Мураўёў, ветэран працы Мікалай Петручэня і сямікласніца Обальскай СШ — Школы міру Вераніка Болдыш.

Павіншавала прысутных з Днём народнага адзінства старшыня раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” Ірына Шалахава, падкрэсліўшы, што сёлета ўпершыню на гэтае свята запрошаны члены патрыятычных клубаў з Мікіціхінскай, Кардонскай, Обальскай сярэдніх школ. На памяць аб гэтай падзеі кіраўнікам клубаў яна ўручыла дэкаратыўныя пано з выявай помніка ў Корна. А кардонскія школьнікі, якія актыўна займаюцца турызмам і з’яўляюцца пастаяннымі ўдзельнікамі і пераможцамі турзлётаў, атрымалі падарунак ад “Белай Русі” – некалькі спецыяльных камплектаў для заняткаў турызмам.

На мітынгу вучні Шумілінскай СШ № 1 паказалі кароткую тэатралізацыю, якая нагадала пра подзвіг обальскіх падпольшчыкаў з камсамольскай арганізацыі “Юныя мсціўцы”. Выступіла першы сакратар РК БРСМ Вікторыя Бяляева.

Пасля хвіліны маўчання да мемарыяльных пліт ляглі кветкі.

Пасля мітынгу ўдзельнікі мерапрыемства маглі пачаставацца партызанскай кашай і гарачым чаем. Гісторыка-краязнаўчы музей, райкам БРСМ і раён-ы цэнтр дзяцей і моладзі арганізавалі квэст па гісторыі Беларусі, перамаглі ў якім каманды Обальскага керамічнага завода, Цэнтра па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый і сям’я Багдановіч з г. п. Обаль.

Алена КАРПУШЭНКА, Сяргей ЕРМАЛАЕЎ і Аляксандр ШЭДЗЬКО.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *