РЭСПУБЛІКАНСКАЯ АКЦЫЯ
Асноўнымі арганізатарамі акцыі з’яўляюцца МНС, МУС, Міністэрства аховы здароўя, выканаўчыя і распарадчыя органы. Таксама да іх далучацца грамадскія аб’яднанні, сродкі масавай інфармацыі і іншыя зацікаўленыя арганізацыі.
АДЗІНЫ ДЗЕНЬ БЯСПЕКІ пройдзе ў краіне 26 верасня
Галоўная мэта акцыі – развіццё ў грамадстве культуры бяспекі жыццядзейнасці для зніжэння гібелі людзей ад знешніх прычын. У гэты дзень пройдуць прафілактычныя мерапрыемствы па папярэджанні надзвычайных сітуацый, правапарушэнняў і злачынстваў, а таксама навучанне паводзінам ва ўмовах надзвычайных сітуацый, аварый, аказанню першай медыцынскай дапамогі.
МНС нагадвае: ваша бяспека ў вашых руках! Будзьце пільныя пры абыходжанні з агнём! Пры пажары і іншых надзвычайных сітуацыях трэба тэлефанаваць па нумарах 101 або 112.
Вадзім ПІВАВАРАЎ, інспектар РАНС.