Служба 102 сообщает

Происшествия

Пра здарэнні ў раёне расказаў намеснік начальніка РАУС Аляксандр Шумінскі.

  • За мінулы тыдзень у аператыўна-дзяжурную службу РАУС паступіла 86 заяў і паведамленняў грамадзян. У выніку іх разгляду раённым аддзелам Следчага камітэта ўзбуджаны дзве крымінальныя справы.
  • Выяўлена 17 адміністрацыйных правапарушэнняў, у тым ліку па 3 – за дробнае хуліганства, дамашняе насілле і нявыхад абавязаных асоб на работу, чатыры – за незахаванне правілаў прэвентыўнага нагляду.
  • Праведзена адпрацоўка 57 асоб, якія маюць судзімасць, а таксама прафілак-тычная адпрацоўка 20 асоб, якія стаяць на рознага роду ўліках у РАУС.
  • Праведзена 9 праверак выканання службовых абавязкаў работнікамі сельгасарганізацый, падчас якіх было канфіскавана 36 літраў фарбаванага дызельнага паліва.
  • Супрацоўнікамі ДАІ на дарогах раёна выяўлены 42 парушэнні Правілаў да-рожнага руху. Чацвёра вадзіцеляў не былі прышпілены рамянямі бяспекі, двое селі за руль без вадзіцельскіх правоў, адзін вадзіцель перавысіў устаноўленую хуткасць больш як на 20 кіламетраў у гадзіну, адзін праехаў на забараняючае святло святлафора.
  • Правілы дарожнага руху парушылі трое пешаходаў, усе ішлі па праезнай частцы дарогі ў цёмны час сутак без святловяртальных элементаў.

Людміла ЗУЙКОВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *