Шумилинские спасатели помогли мужчине, который заблудился в лесу

Происшествия

Шумілінскія ратавальнікі прыйшлі на дапамогу мужчыну, які згубіўся ў лесе

6 верасня днём ратавальнікам патэлефанаваў мужчына і сказаў, што заблукаў у лясным масіве паблізу вёскі Запалянка.

На пошукі мужчыны 1978 года нараджэння неадкладна выехалі падраздзяленні МНС. Па тэлефоне грыбнік патлумачыў ратавальнікам, дзе прыкладна заблукаў. Прыбыўшы на месца, работнікі МНС уключалі гук сігнальнага ўстройства цыстэрны, праз некаторы час мужчына пачуў яго і выйшаў з ляснога масіву.

Ратавальнікі заклікаюць грамадзян збіраць грыбы і ягады толькі ў знаёмай лясной мясцовасці і не заходзіць глыбока ў лес.

Падрыхтавала Алена КАРПУШЭНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *