Куда пошли учиться шумилинские выпускники-2024

Главное Молодёжь Образование Общество

Рэйтынг самых запатрабаваных ВНУ і спецыяльнасцей

Куды пайсці вучыцца?” – гэтае пытанне штогод паўстае перад выпускнікамі сярэдніх школ. Сёлета адказ на гэтае пытанне ў выпускнікоў шумілінскіх школ аказаўся нечаканы. Мы прааналізавалі інфармацыю аддзела па адукацыі райвыканкама аб выніках паступлення выпускнікоў 2024 года ў ВНУ і ССНУ і склалі рэйтынг самых запатрабаваных ВНУ і самых папулярных спецыяльнасцей.

Фото из открытых источников носит иллюстративный характер.

Як расказалі ў аддзеле па адукацыі, 70,5% выпускнікоў паступілі ў вышэйшыя навучальныя ўстановы. Самы высокі ўзровень паступлення –100% – у Мікіціхінскай СШ. У СШ № 1 у ВНУ паступіў 81% выпускнікоў, у Кардонскай СШ – 60%, СШ № 2­48%, у Обальскай СШ – 40%.

Па мэтавых накіраваннях ад арганізацый нашага раёна паступілі 17 выпускнікоў.

Існуе памылковае меркаванне, што выпускнікі з сельскіх раёнаў звычайна выбіраюць абмежаваны набор прафесій: педагогіка, медыцына, сельская гаспадарка, у дадатак: дзяўчаты – бухгалтарскі ўлік ці эканоміка, а хлопцы – нешта тэхнічнае. Рэальная карціна адрозніваецца ад стэрэатыпаў: 85 шумілінскіх выпускнікоў‑2024 паступілі на 35 спецыяльнасцей у 15 вышэйшых навучальных установах Беларусі і на 11 спецыяльнасцей у 11 каледжах.

На сустрэчы са студэнтамі Віцебскай вобласці Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, адказваючы на пытанне аб павышэнні цікаўнасці моладзі да інжынернай справы і яе прэстыжнасці, сказаў: “Мы будзем інжынерныя, рабочыя спецыяльнасці ўзнімаць на самы высокі ўзровень. Таму што гэта дзяржаве трэба, гэта стратэгія. Калі мы гэтым не будзем займацца цяпер, то заўтра будзе не да гаджатаў. Усё сёння ад сялян і ад інжынераў у сельскай гаспадарцы і прамысловасці”.

Дык вось шумілінскія выпускнікі апярэдзілі прапанову кіраўніка дзяржавы – менавіта інжынерныя спецыяльнасці сталі самымі папулярнымі (выбралі 20% выпускнікоў) у сёлетняга выпуску – 13 юнакоў і дзяўчат абралі інжынерныя спецыяльнасці ў ВНУ, 4 – у ССНУ, сярод якіх ёсць і спецыяльнасці чыгуначнага і трубаправоднага транспарту, механізацыі сельскай гаспадаркі і камп’ютарнай інжынерыі, энергетыкі і сувязі (Полацкі дзяржуніверсітэт, БГУІР, БНТУ, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту, Беларуская акадэмія сувязі і іншыя). Яшчэ 5 чалавек (3 у ВНУ, 2 у каледжах) абралі спецыяльнасці розных тэхналагічных напрамкаў: ад лясной гаспадаркі да нафтахіміі і біятэхналогіі.

На другім месцы па папулярнасці розныя спецыяльнасці медыцынскага профілю – 5 выпускнікоў паступілі ў Віцебскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт, яшчэ 11 – у Віцебскі, Аршанскі і Полацкі медыцынскія каледжы. Хочацца спадзявацца, што праз некалькі год шумілінская медыцына вырашыць усе свае кадравыя праблемы.

Трэцяе месца – за педагагічнымі спецыяльнасцямі: 12 выпускнікоў вернуцца пасля заканчэння ВДУ імя П. М. Машэрава і ПДУ імя Ефрасінні Полацкай ў школы раёна сацыяльнымі педагогамі, псіхолагамі (6), настаўнікамі гісторыі і замежнай мовы, хіміі і фізкультуры, пачатковай і дашкольнай адукацыі.

Чацвёртае месца займаюць сельскагаспадарчыя прафесіі (7): аграном, інжынеры, ветурачы, эканамісты вернуцца працаваць у гаспадаркі раёна.

Пятае месца ў правазнаўства – прафесію юрыста будуць атрымліваць пяцёра выпускнікоў, у тым ліку і ў расійскіх універсітэтах. Яшчэ двое паступілі ў Акадэмію МУС і Магілёўскі інстытут МУС.

Ёсць сярод спецыяльнасцей, абраных шумілінскай моладдзю, сусветная эканоміка і міжнародныя адносіны, менеджмент і маркетынг, бухгалтэрыя і мытня, справаводства і ратаванне.

Як бачым, сёлетнія шумілінскія выпускнікі падышлі да выбару сваёй будучай прафесіі грунтоўна і прадумана, прычым выбар гэты рабіўся не толькі з такім падыходам, каб быў меншы конкурс, многія перамаглі ў конкурсе. Гэта даказвае, што якасць адукацыі ў школах Шуміліншчыны знаходзіцца на высокім узроўні, а калі да яе дадаецца працавітасць і ўпартасць саміх вучняў, то і вынік атрымліваецца годны.

Хочацца пажадаць нашым выпускнікам лёгкай вучобы і добрых адзнак і нагадаць, што родны раён вельмі чакае іх ужо спецыялістамі.

Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.

ТОП‑5 ВНУ
Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава
Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ефрасінні Полацкай
Віцебскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт‹
Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія
Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт

ТОП‑5 СПЕЦЫЯЛЬНАСЦЕЙ
Сацыяльная педагогіка, псіхалогія
Лячэбная справа
Камп’ютарная інжынерыя
Правазнаўства
Менеджмент, эканоміка



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *