Шумилинскому райагросервису помогают убирать кукурузу механизаторы из хозяйств района

Сельское хозяйство

З памочнікамі ўборка кукурузы ідзе больш шпарка

На палетках паміж Добрынам і Залужжам кіпіць работа. Кормаўборачны камбайн «Палессе» заязджае ў высокую кукурузу – здалёк бачныя толькі вярхі загрузачных труб, па іх і вызначаем, у які бок рухаецца тэхніка УП «Шумілінскі райаграсэрвіс».

За рулём кормаўборачнага камбайна – перадавы механізатар Рыгор Кавалёў. Нарыхтоўка кармоў у яго дзеліцца на два этапы: першы – травы, другі – кукуруза. «Убралі кукурузу ў Пабедзе і пераехалі на гэтыя палеткі, каб паспець да дажджоў, – расказаў механізатар. – Рэльеф няроўны, калі пойдуць дажджы, праблемна будзе з нізіны ўз’ехаць на гару. Кукуруза вырасла намнога лепш, чым летась. Асабліва радуе ва ўрочышчы Ахрамеева, куды паедзем пасля – там дзвесце гектараў як сцяна стаяць».

На адвозцы сіласнай масы, якую закладваюць у Добрыне, заняты мясцовы механізатар Аляксандр Вяеўнік і Валерый Харкевіч з ААТ «Прыазёрны мір». «Мяне прыслалі дапамагчы калегам, бо не хапае трактароў на адвозцы, – заўважыў Валерый. – Дапамагу пару дзён – і назад у сваю гаспадарку, там жа таксама патрэбны МТЗ на адвозку кукурузы».

Работы наперадзе нямала – усяго ва УП «Шумілінскі райаграсэрвіс» трэба ўбіраць 409 гектараў кукурузы.

Ларыса КІСЯЛЁВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *