2 верасня ва ўсіх школах Шумілінскага раёна прайшло свята «Першага званка». У Шумілінскай СШ №2 павіншаваць вучняў і педагогаў з пачаткам новага навучальнага года прыйшоў старшыня райвыканкама Сяргей Галынчык.
Вучні 11 класа.
23 вучні прыйшлі ў першы клас СШ №2.
Старшыня райвыканкама Сяргей Галынчык павіншаваў усіх са святам і ўручыў дырэктару школы Жанне Рагуновіч сертыфікат на 15 тысяч рублёў.
іерэй Вадзім Яско блаславіў педагогаў і вучняў на добрую працу і атрыманне ведаў.
Першы званок даюць адзіннацацікласнік Раман Аглушэвіч і першакласніца Адэліна Шабанава.