Молодёжь Шумилинщины. Вернулись работать на малую родину

Молодёжь Сельское хозяйство

Адвучыліся па мэтавых накіраваннях і працуюць на радзіме

Нягледзячы на розныя прафесіі, у Анастасіі Кукаевай і Лаліты Арцёмавай шмат агульнага. Абедзве з Шуміліна, адвучыліся ў вышэйшых навучальных установах па мэтавых накіраваннях і вярнуліся працаваць на радзіму – у сельгаспрадпрыемства «Лаўжанскае».

Лаліта Арцёмава пасля заканчэння Беларускай дзяржаўнай сельгасакадэміі другі год працуе бухгалтарам. Яна адказвае за бухгалтарскія разлікі і справаздачы ў галіне раслінаводства. Настаўнікам з’яўляецца галоўны бухгалтар гаспадаркі Галіна Мазанкова.

«Прыемна быць настаўнікам у таго, хто хоча вучыцца і разабрацца ва ўсіх нюансах, – кажа Галіна Станіславаўна. – Лаліта схоплівае адразу – не выпадкова закончыла акадэмію з дыпломам з адзнакай».

Лаліце Арцёмавай выдзелілі ў аграгарадку Мікіціха арэнднае жыллё – аднапакаёвую кватэру са зручнасцямі. Дом практычна побач з канторай –блізка ха дзіць на абед. За пад’ёмныя купіла пісьмовы стол і тое-сёе з гаспадарчых рэчаў. «Вельмі пашанцавала з калектывам. Калі што, усе дапамогуць і растлумачаць, – кажа Лаліта. – Падабаецца размяшчэнне –лёгка можна дабрацца да райцэнтра ці ў Віцебск: хочаш на аўтобусе, хочаш – на цягніку».

Гэтым даспадобы аграгарадок і маладому ветурачу жывёлагадоўчага комплексу Анастасіі Кукаевай. «Я не прасіла жыллё ў Мікіцісе, разам з іншымі спецыялістамі комплексу езджу кожны дзень у Шуміліна да бацькоў, мне так зручна, – кажа Насця. – Пасля заканчэння каледжа адразу па накіраванні ад «Лаўжанскага» паступіла ў Віцебскую ветакадэмію і другі год працую на комплексе. Свой рабочы дзень пачынаю з абходу жывёлы, якіх каля чатырох тысяч. Раблю прафілактычныя прышчэпкі, пры неабходнасці – лячу. Жывёлы, як і людзі, часцей хварэюць на рэспіраторныя захворванні».

Кіраўнік перыяду жывёлагадоўчага комплексу Валянціна Жыжова пахваліла Анастасію за кампетэнтнасць, спраўнасць у рабоце, нераўнадушныя адносіны да жывёлы.

Ларыса ЗАЙЦАВА.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *